7-я лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова"

24 мая (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302

адбудзецца сёмая лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.

Тэма лекцыі – “Культура мовы: арфаэпічныя нормы ”, чытае:

навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук Вераніка Аляксандраўна Мандзік.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 37.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 37. Чорное–ящыкъ. Дадатак  / склад. І.У. Будзько [і інш.]; пад рэд. А.М. Булыкі; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – 415 с.

6-я лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова"

17 мая (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302

адбудзецца шостая лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.

Тэма лекцыі – “Інавацыйныя тэхналогіі ў вывучэнні і выкарыстанні беларускай мовы”, чытаюць:

загадчык сектара камп’ютарнай лінгвістыкі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Уладзімір Аляксандравіч Кошчанка (Нацыянальны корпус беларускай мовы)

навуковы супрацоўнік аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Яўгенія Вітальеўна Волкава (Бібліяграфічная база даных па славянскім мовазнаўстве – iSybislaw).

«Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы»

Шклярык, В. А. Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы / В. А. Шклярык ; навук. рэд. І. Л. Капылоў. — Мінск : Беларуская навука, 2017. — 196 с.

5-я лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова"

10 мая (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302

адбудзецца пятая лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.

Тэма лекцыі – “Дынаміка лексічнай нормы і яе адлюстраванне ў тлумачальных слоўніках”, чытае малодшы навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Анастасія Андрэеўна Марозава.

Набор у аспірантуру і дактарантуру Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі на 2017 год

Абвешчаны набор у аспірантуру і дактарантуру Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі на 2017 год на спецыяльнасці: 10.02.01 – Беларуская мова; 10.02.03 – Славянскія мовы; 10.02.02 – Руская мова

5-ыя заняткі навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.

3 мая (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00

адбудзецца пятая сустрэча са слухачамі навукова-асветніцкіх курсаў  “Беларуская мова”.

4-я лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова".

26 красавіка (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, корп. 2, аўд. 302 (трэці паверх)
адбудзецца чацвёртая лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.

Тэма лекцыі – “Беларуская мова на сучасным этапе: сістэма, статус, функцыянаванне” (2-я частка), чытае доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец.

3-я лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова".

19 красавіка (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, корп. 2, аўд. 302 (трэці паверх)
адбудзецца трэцяя лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.

Тэма лекцыі – “Беларуская мова на сучасным этапе: сістэма, статус, функцыянаванне”, чытае доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, першы намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец.

Выйшаў новы 77-ы выпуск "Беларускай лінгвістыкі"

Беларуская лінгвістыка. Вып. 77 / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэдкал.: А.А. Лукашанец (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларус. навука, 2016. – с.144.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы