Да XVI Міжнароднага з’езда славістаў (Бялград, 2018)

Рашэнне аб правядзенні ХУІ-га Міжнароднага з’езда славістаў у 2018 годзе ў Бялградзе (Сербія) прынята на Пленуме Міжнароднага камітэта славістаў 25 жніўня 2013 года ў Мінску (Беларусь).

На пасяджэнні Міжнароднага камітэта славістаў у Празе (Чэхія) 31 жніўня  2015 года абмеркавана і 3 снежня 2015 года ў Бялградзе (Сербія) на пасяджэнні Прэзідыума Міжнароднага камітэта славістаў зацверджана  тэматыка ХУІ-га Міжнароднага з’езда славістаў.  

Таксама на пасяджэнні Міжнароднага камітэта славістаў у Празе вызначаны і формы работы з’езда. Згодна з існуючай традыцыяй прадугледжваюцца урачыстае адкрыццё з’езда і пленарнае пасяджэнне пленарныя даклады (не больш трох), праца секцый і тэматычных блокаў па чатырох напрамках (1. Мова. 2. Літаратура, культура, фальклор. 3. Пытанні славістыкі. 4. Спецыяльныя тэмы), круглых сталоў, рабочыя пасяджэнні акрэдытаваных пры МКС камісій, прэзентацыі, а таксама кніжная выстава. Прадугледжаны таксама стэндавыя (панэльныя) даклады для маладых славістаў. 

 

 

Тэматыка ХУІ-га Міжнароднага з’езда славістаў

(Сербія, Бялград, 2018 год)

 

1. МОВА

 

1.1. Этымалогія і параўнальна-гістарычныя даследаванні славянскіх моў

1.1.1. Паходжанне праславянскай мовы.

1.1.1.1. Пытанні ўзаемадзеяння праславянскай мовы з прабалтыйскай мовай

1.1.1.2. Праславянская мова і яе дыялекты

1.1.2. Славянскі глотагенез

1.1.2.1. Уплыў неславянскіх моў і моўных груп на развіццё славянскіх моў

1.1.3. Стараславянская і царкоўнаславянская мовы

1.1.3.1. Уплыў стараславянскай і царкоўнаславянскай моў на фарміраванне славянскіх літаратурных моў

1.1.4. Этымалогія

 

1.2. Гісторыя славянскіх моў

1.2.1. Гістарычная граматыка славянскіх моў

1.2.2. Гістарычная семантыка і лексікалогія славянскіх моў

1.2.3. Развіццё славянскіх моў ва ўмовах моўнага кантакту

1.2.4. Узаемадачыненні нацыянальных літаратурных моў і народных дыялектаў у розныя гістарычныя перыяды

 

1.3. Дыялекталогія славянскіх моў

1.3.1. Славянская лінгвагеаграфія

1.3.2. Арэалогія

1.3.3. Сучасныя славянскія дыялекты. Стан іх захаванасці: жыццяздольнасць, дынаміка, скарачэнне.

1.3.4. Структура сучасных славянскіх дыялектаў: акцэнталогія, граматыка, лексічная структура

1.3.5. Дыялектная лексікаграфія і лексікалогія

1.3.6. Мова горада

1.3.7. Гісторыя развіцця славянскіх дыялектаў

1.3.8. Перыферыйныя дыялекты славянскіх моў і кантакты з неславянскімі мовамі

1.3.9. Дыялектная інтэрферэнцыя

1.3.10. Інфармацыйныя дыялектныя фонды

1.3.11. Анамастыка

1.3.11.1. Этымалогія айконімаў, гідронімаў, аронімаў

1.3.11.2. Анамастычная лексікаграфія

1.3.11.3. Картаграфаванне славянскай анамастычнай прасторы

1.3.11.4. Онімная арэалогія

1.3.11.5. Міжславянскія онімныя сувязі

 

1.4. Граматыка сучасных славянскіх літаратурных моў

1.4.1. Фанетычна-фаналагічныя і прасадычныя характарыстыкі славянскіх моў

1.4.2. Акцэнталогія славянскіх моў

1.4.3. Граматычныя асаблівасці сістэм славянскіх моў (марфалогія, словаўтварэнне, сінтаксіс)

1.4.4. Тэарэтычныя і метадалагічныя аспекты граматычных даследаванняў славянскіх моў

1.4.5. Міжславянская моўная інтэрферэнцыя і граматычнае ўзаемадзеянне славянскіх і неславянскіх моў

 

1.5. Семантыка, прагматыка і стылістыка сучасных славянскіх моў

1.5.1. Семантычныя пытанні славянскіх моў на ўсіх узроўнях лінгвістычнага аналізу

1.5.2. Лексіка славянскіх моў і лексічныя адносіны

1.5.3. Лексікаграфія славянскіх моў

1.5.3.1. Анлайн-слоўнікі славянскіх моў

1.5.4. Фразеалогія славянскіх моў

1.5.5. Лінгвістыка тэксту і/або аналіз дыскурсу

1.5.6. Лінгвістычная і функцыянальная стылістыка славянскіх моў

1.5.7. Прагматычныя даследаванні ў славянскіх мовах

1.5.8. Тэарэтычныя і метадалагічныя аспекты семантычных/ стылістычных/прагматычных даследаванняў славянскіх моў

1.5.9. Міжславянская моўная інтэрферэнцыя і ўзаемадзеянне славянскіх і неславянскіх моў у сферы семантыкі, стылістыкі, прагматыкі

1.5.10. Славянская тэрміналогія і тэрмінаграфія

1.5.11. Кантрастыўнае  даследаванне сучасных славянскіх моў

 

1.6. Міждысцыплінарныя даследаванні славянскіх моў

1.6.1. Сацыялінгвістыка

1.6.2. Моўная палітыка

1.6.2.1. Нацыянальныя (славянскія) праграмы моўнай палітыкі

1.6.2.2.Моўная і адукацыйная палітыка Еўрапейскага саюза і вывучэнне славянскіх моў як замежных

1.6.2.3. Шматмоўнасць

1.6.3. Псіха- і нейралінгвістыка

1.6.4. Лінгвакультуралогія

1.6.5. Этналінгвістыка

1.6.6. Тыпалогія

1.6.7. Камп’ютарная лінгвістыка

1.6.8. Корпусная лінгвістыка. 

1.6.9. Інтэрнэт-рэсурсы славянскіх моў

1.6.10. Глотадыдактыка

 

1.7. Стандартызацыя і норма славянскіх моў

1.7.1. Праблемы нармалізацыі славянскіх стандартных моў

1.7.2. Пытанні правапісу і графікі

1.7.3. Развіццё норм стандартных славянскіх моў

1.7.4. Інавацыі ў нормах стандартных славянскіх моў

1.7.5. Інтэрнэт-камунікацыя і праблемы сучаснай нормы ў славянскіх мовах

1.7.6. Славянскія літаратурныя мікрамовы, пытанні фарміравання, функцыянальнага развіцця і стандартызацыі

 

 

2. ЛІТАРАТУРА, КУЛЬТУРА, ФАЛЬКЛОР

 

2.1. Міждысцыплінарныя даследаванні славянскіх літаратур

2.1.1. Тэксталагічныя даследаванні славянскіх літаратур

2.1.2. Дыгіталізаваныя прадукты

2.1.3. Узаемадзеянне славянскіх літаратур з неславянскімі

2.1.4. Славянскія мовы і культуры у час інфармацыйных тэхналогій

2.1.5. Славянскія літаратуры і культуры ў параўнальнай, міжлітаратурнай і міжкультурнай перспектыве

 

2.2. Развіццё славянскага пісьменства

2.2.1. Славянскае пісьменства на розных этапах свайго развіцця

2.2.2. Пісьмовая традыцыя Кірыла і Мяфодзія і яе рэцэпцыя ў славянскіх літаратурах

2.2.3. Новыя выданні помнікаў славянскага пісьменства

 

2.3. Славянскія літаратуры і Сярэднявечча

2.3.1. Паэтыка сярэднявечнай літаратуры

2.3.2. Жанры сярэднявечнай літаратуры

2.3.3. Узаемасувязі славянскіх літаратур і культур у сярэдніх вяках

 

2.4. Гісторыя славянскіх літаратур і развіццё тэарэтычна-метадалагічных ведаў

2.4.1. Стылістычныя ўтварэнні ў славянскіх літаратурах

2.4.2. Жанры ў славянскіх літаратурах

2.4.3. Тэорыя, гісторыя верша і параўнальная славянская метрыка

2.4.4. Літаратурныя традыцыі і славянскія літаратуры сёння

2.4.5. Узаемасувязі і кантакты славянскіх літаратур і культур

2.4.6. Тэарэтычныя аспекты даследавання сучасных славянскіх літаратур

 

2.5. Пераклады славянскіх літаратур як культурныя трансферы

2.5.1. Славянскія і міжславянскія пераклады

2.5.2. Працэс перакладання: лінгвістычныя і літаратурныя перадачы культурных знакаў

2.5.3. Пераклад і спадчына антычнай, візантыйскай, іўдзейска-хрысціянскай і ісламскай традыцый у славянскіх літаратурах і культурах

2.5.4. Пераклад як фактар філасофскай, рэлігійнай і палітычнай думкі славян

 

2.6. Літаратурна-гістарычныя веды, літаратурная крытыка і публіцыстыка

2.6.1. Перыёдыка ў славянскіх літаратурах і культурах: пасярэднік, паказчык паэтычных зменаў, стылістычных эпох, жанраў

2.6.2. Дэкананізацыя і рэканструкцыя (нацыянальнай) літаратурнай гісторыі

2.6.3. Публіцыстыка і СМІ: рэлятывізацыя/умацаванне культурнай і літаратурнай ідэнтычнасці

2.6.4. Каштоўнасці і (славянская) літаратурная крытыка

 

2.7. Славянскія літаратуры – рэлігія – філасофія – палітыка – культура 

2.7.1. Філасофская, рэлігійная і палітычная думка cлавян

2.7.2. Спадчына Антычнасці, візантыйскай і іўдзейска-хрысціянскай традыцый у славянскіх літаратурах і культурах

2.7.3. Дыялог “Усход – Захад” у славянскіх літаратурах і культурах

2.7.4. Праблемы ўзаемнай рэцэпцыі нацыянальных культур

2.7.5. Славістыка і нацыянальныя ідэалогіі ў славянскіх краінах

 

2.8. Славянскія літаратуры і культурная спадчына ў ХХI стагоддзі

2.8.1. Еўрапеізацыя/глабалізацыя і славянскія літаратуры

2.8.2. Міжкультурнае і міжлітаратурнае пранікненне славянскіх літаратур і культур

2.8.3. Літаратурныя і культурныя “ўтопіі” – панславізм сёння

2.8.4. Славістыка і праблемы (пост)каланіялізму ў сучасным свеце

2.8.5. Праблема выгнання/прытулку/(э)міграцыі ў славянскіх літаратурах і культурах

2.8.6. Мы і іншыя (у антрапалагічным і сацыяльным аспектах) у славянскіх літаратурах і культурах 

2.8.7. Еўрапейскія літаратурныя і культурныя парадыгмы і славянскія літаратуры і культуры

2.8.8. Літаратура славянскіх дыяспар

 

2.9. Славянскі фальклор, фалькларыстыка і міфалогія ў інтэрнацыянальным кантэксце

2.9.1. Славянскі фальклор і іншыя этнакультурныя традыцыі

2.9.2. Збіральнікі і даследчыкі славянскага фальклору

2.9.3. Міфалагічныя асновы славянскага фальклору

2.9.4. Слова і абрад

2.9.5. Агульнае і рэгіянальнае ў фальклоры

2.9.6. Жанры “жывога” фальклору сёння

2.9.7. Тэксталогія фальклору

2.9.8. Фальклор і літаратура

2.9.9. Сучасны фальклор; постфальклор

 

3. ПЫТАННІ СЛАВІСТЫКІ

 

3.1. Гісторыя славістыкі

3.1.1. Славістычныя школы і іх уклад у лінгвістыку і літаратуразнаўства

3.1.2. Славістыка ў перспектыве гісторыі школьніцтва і педагагічных ідэй

3.1.3. Славістыка ў XX стагоддзі: кірункі, супярэчнасці і спадчына

3.1.4. Карыфеі (волаты) славістыкі: новыя погляды на спадчыну выдатных славістаў

3.1.5. Юбілеі і гадавіны:

3.1.5.1. Мікалай Кастамараў і Панцеляймон Куліш у гісторыі культуры славян (да 200-годдзя ўкраінскіх вучоных і пісьменнікаў) 

3.1.6. Агляд гістарыяграфіі славістыкі ў нацыянальных цэнтрах

 

3.2. Тэорыя і метадалогія славістыкі

3.2.1. Традыцыі і інавацыі ў метадалогіі славістыкі

3.2.2. Славістыка і новыя навуковыя парадыгмы ў гуманістыцы

3.2.3. Славістыка ў кампаратыўнай перспектыве

3.2.4. Славістыка і культуралогія

3.2.5. “Вузкі” і “шырокі” падыходы да славістыкі

3.2.6. Славістыка і міждысцыплінарныя даследаванні

 

3.3. Перспектывы славістыкі

3.3.1. Напрамкі развіцця славістыкі ў XXI стагоддзі

3.3.2. Славістыка і глабалізацыйныя працэсы

3.3.3. Славянскі свет па-за межамі Еўропы

 

3.4. Тэарэтычна-метадалагічныя аспекты вывучэння і выкладання славянскіх моў, літаратур і культур

3.4.1. Метадалагічныя праблемы і перспектывы выкладання славянскіх моў, літаратур і культур у ВНУ

3.4.2. Напрамкі развіцця сучасных даследаванняў выкладання славянскіх моў, літаратур і культур

 

 

4. СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ТЭМЫ З’ЕЗДА

 

4.1. Дзвесце гадоў “Сербскаму слоўніку” Вука Стэфанавіча Караджыча і значэнне Вука ў славістыцы

4.2. Аляксандр Беліч у гісторыі славістыкі

4.3. 1918 год і развіццё славянскіх моў і літаратур і іх даследавання

 

 

 

Папярэдні адбор секцыйных дакладаў для ўключэння ў праграму з’езда ў адпаведнасці з выдзеленымі квотамі будзе праводзіць Беларускі камітэт славістаў.

Увага! Да разгляду будуць прымацца толькі даклады, якія уключаць моўныя, літаратурныя і г.д. факты з розных славянскіх груп.

 

Заяўкі на ўдзел у ХУІ Міжнародным з’ездзе славістаў просьба дасылаць да 30 кастрычніка  2016 года на адрас Беларускага камітэта славістаў (з паметай “Да ХУІ-га МЗС”:

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа 

(Беларускі камітэт славістаў)

Адрас: вул. Сурганава, дом 1, корп. 2.

            220072  г. Мінск, Беларусь

E-mail: alukashanets@tut.by

            inlinasbel@tut.by

Тэлефоны для даведак:

(+375 17) 284-15-94;  (+375 29) 684-15-94 (старшыня БКС Лукашанец А.А.)

 

Узор заяўкі

1.

Прозвішча, імя, імя па бацьку

2.

Вучоная ступень, званне

3.

Месца працы, пасада

4.

Службовы адрас (з указаннем індэкса)

5.

Дамашні адрас (з указаннем індэкса)

6.

кантактныя тэлефоны (службовы, дамашні, мабільны)

7.

E-mail

8.

Тэма даклада

9.

Раздзел тэматыкі з’езда

10

Кароткая анатацыя даклада на беларускай мове (да 1000 знакаў)

 

 

 

Патрабаванні да падачы заявак на тэматычныя блокі

 

Тэмы блокаў фармулююцца ў межах прапанаванай тэматыкі з’езда і ўяўляюць сабой дастаткова абмежаваныя праблемы, якія прапаноўваецца абмеркаваць у ходзе правядзення блока. Мадэратар (арганізатар) блока фармулюе тэму і самастойна падбірае дакладчыкаў і судакладчыкаў, падае заяўку ў Міжнародны камітэт славістаў, а таксама бярэ на сябе абавязак апублікаваць матэрыялы тэматычнага блока.

 

У праграму  XVI Міжнароднага з’езда славістаў у Бялградзе ў 2018 г., як і на папярэднім з’ездзе ў Мінску, плануецца  ўключыць 25 тэматычных блокаў. 

Колькасць удзельнікаў тэматычнага блока складае 3 – 8 чалавек.

Пажадана, каб у кожным блоку былі прадстаўлены даклады як мінімум на 3-х славянскіх мовах (абавязковая ўмова –  не менш чым на дзвюх).

Удзел у тэматычным блоку павінны прымаць дакладчыкі з розных краін, пры гэтым не больш за два з адной краіны.

У праграме тэматычнага блока прадугледжваецца адзін асноўны даклад працягласцю да 20 хвілін, астатнія даклады – да 15 хвілін; выступленне ў дыскусіі – да 5 хвілін.

 

Анатацыя тэматычнага блока. Арганізатар тэматычнага блока абавязаны падаць анатацыю тэматычнага блока ў цэлым і кожнага даклада асобна; анатацыі (блока і асобных дакладаў) не павінны перавышаць 1000 знакаў з прабеламі.

Тэрміны падачы заявак на тэматычныя блокі. Заяўкі на тэматычныя блокі неабходна даслаць у Прэзідыум МКС да 1 мая 2016 года. Заяўкі і анатацыі будуць разглядацца да верасня 2016 года, а канчатковы спіс рэкамендаваных для ўключэння ў праграму з’езда тэматычных блокаў будзе зацверджаны на пасяджэнні МКС у Бухарэсце ў верасні 2016 года.

Публікацыя матэрыялаў тэматычнага блока. Арганізатар рэкамендаванага для ўключэння ў праграму з’езда тэматычнага блока абавязаны забяспечыць размяшчэнне матэрыялаў у інтэрнэце і даслаць Прэзідыуму МКС адпаведную спасылку, якая будзе размешчана на вэб-сайце МКС. Публікацыя матэрыялаў у тэматычных блокаў (дакладаў і выступленняў) папяровым выглядзе павінна быць ажыццёўлена пасля з’езда, а канчатковыя тэксты дакладаў павінны ўлічваць заўвагі і прапановы, выказаныя ў час дыскусій.

 

Заяўкі з анатацыямі неабходна дасылаць электроннай поштай на адрас:

mks@fil.bg.ac.rs з пазнакай: “Тематски блок” (Тэматычны блок). 

Асоба для кантактаў: праф. др Рајна Драгићевић (Райна Драгічавіч) (rajnad@yahoo.com), а таксама на адрас Беларускага камітэта славістаў  

 

Узор заяўкі на тэматычны блок

Тэма

 

Арганізатар:

Прозвішча, імя. імя па бацьку

Месца працы:

 

Адрас для перапіскі:

 

Тэл/факс:

 

E-mail:

 

Дакдадчыкі:

1.

Прозвішча, імя. імя па бацьку, званне, месца працы, пасада

Тэма даклада:

 

2.

 

3.

 

Удзельнікі дыскусіі:

1.

Прозвішча, імя. імя па бацьку, званне, месца працы, пасада

 

 

 

 

 

 

Аляксандр Лукашанец

Старшыня Беларускага камітэта славістаў

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы