Гісторыя Камісіі па славянскім словаўтварэнні пры Міжнародным камітэце славістаў

Ініцыятарам стварэння Камісіі па славянскім словаўтварэнні пры Міжнародным камітэце славістаў з’яўляецца прафесар Ігар Сцяпанавіч Улаханаў (РФ).

Рашэнне аб стварэнні Камісіі па славянскім словаўтварэнні пры Міжнародным камітэце славістаў прынята на пленарным пасяджэнні Міжнароднага камітэта славістаў, якое адбылося 20–21  кастрычніка 1994 года ў г. Урбіна (Італія).

Старшынёй Камісіі па славянскім словаўтварэнні пры Міжнародным камітэце славістаў па прадстаўленні страшыні МКС Януша Сяткоўскага  рашэннем МКС быў прызначаны праф. Ігар Сцяпанавіч Улуханаў (РФ). Праф. Ігар Сцяпанавіч Улуханаў быў нязменным старшынёй камісіі з 1994 па 2008 год.

Па прапанове праф. Ігара Сцяпанавіча Улуханава вучоным сакратаром камісіі была прызначана праф. Алена Іванаўна Каракоўцава (РФ). Праф. Алена Іванаўна Каракоўцава была сакратаром камісіі да 2017 года.

На працягу 1995 года старшынёй камісіі праф. Ігарам Сцяпанавічам Улуханавым быў сфарміраваны персанальны склад камісіі, які першапачаткова ўключаў 30 спецыялістаў з 14 краін.

Склад Камісіі па славянскім словаўтварэнні пры Міжнародным камітэце славістаў (па стане на 1995 год):

Кіраўніцтва камісіі:

1. Улуханаў Ігар Сцяпанавіч (РФ), старшыня камісіі

2. Каракоўцава Алена Іванаўна (РФ), сакратар камісіі

 

Члены камісіі:

3. Анхайзер Інгеборг (Аўстрыя)

4. Балтава Юлія (Балгарыя)

5. Беленчыкова Рэната (Германія)

6. Бузашыова Клара (Славакія)

7. Вашакова Крысціна (Польшча)

8. Вінаградава Валянціна Мікалаеўна (РФ)

9. Гарадзенская Кацярына (Украіна)

10. Гіра-Вэбер Маргарэт (Францыя)

11. Гортан-Прэмк Дарынка (Сербія)

12. Елітэ Герберт (Германія)

13. Ермакова Вольга Паўлаўна (РФ)

14. Земская Алена Андрэеўна (РФ)

15. Кляшчова Крысціна (Польшча)

16. Крэя Багуслаў (Польшча)

17. Кубракова Алена Самойлаўна (РФ)

18. Лукашанец Аляксандр Аляксандравіч (Беларусь)

19. Манучаран Рубен Сцяпанавіч (РФ)

20. Марцінцова Вольга (Чэхія)

21. Менгель Святлана (Германія)

22. Міласлаўскі Ігар Рыгоравіч (РФ)

23. Нагурка Аліцыя (Германія)

24. Нам Сін Чо (Паўднёвая Карэя)

25. Нешчыменка Галіна Парфеньеўна (РФ)

26. Рэке Йаган (Германія)

27. Селімскі Людвіг (Балгарыя)

28. Феран Марсель (Францыя)

29. Фурдзік Юрай (Славакія)

30. Ціханаў Аляксандр Мікалаевіч (РФ)

З 2008 года старшынёй Камісіі па славянскім словаўтварэнні з’яўляецца праф. Аляксандр Лукашанец. Абраны на пасяджэнні КСС ў 2007 годзе ў Сафіі Балгарыя), зацверджаны ў 2008 годзе на пасяджэнні Міжнароднага камітэта славістаў падчас XIV Міжнароднага з’езда славістаў у Охрыдзе (Македонія). На XV Міжнародным з’ездзе славістаў у Мінску (Беларусь, 2013) праф. Аляксандр Лукашанец акрэдытаваны на пасаду старшыні камісіі на 2013‒2018 гг.

У 2017 годзе на пасяджэнні камісіі ў Сараеве (Боснія і Герцагавіна) сакратаром камісіі абрана праф. Райна Драгічавіч (Сербія).

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы