Рэспубліканская тапанімічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Рэспубліканская тапанімічная камісія пры НАН Беларусі (далей РТК) зацверджана пастановай Прэзідыума АН БССР ад 27 верасня 1991 г. № 8. Падставай паслужыла пастанова Савета Міністраў БССР ад 20 верасня 1990 г. № 248 “Аб Дзяржаўнай праграме развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР”. Згодна з “Палажэннем аб Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры Акадэміі навук БССР”, камісія з’яўляецца спецыяльным навукова-кансультацыйным цэнтрам па розных пытаннях тапаніміі. Яе першачарговая задача – адраджэнне, захаванне і ўпарадкаванне беларускай тапаніміі, выпрацоўка навуковых крытэрыяў адносін да тапонімаў і іх лёсу, правілаў перадачы беларускай тапаніміі на іншыя славянскія і неславянскія мовы, прынцыпаў вяртання тапонімаў, якія маюць гістарычна-культурнае значэнне, выданне зборнікаў і метадычных дапаможнікаў  па тапанімічнай праблематыцы. Пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 01 сакавіка 2017 года № 15-а “Палажэнне аб Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” абноўлена, дапоўнена і зацверджана ў новай рэдакцыі.

Склад камісіі:

Капылоў

Ігар Лявонавіч

дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат філалагічных навук (старшыня камісіі)

 

Міцкевіч

Вольга Уладзіміраўна

вучоны сакратар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат філалагічных навук (вучоны сакратар камісіі)

 

Лемцюгова

Валянціна Пятроўна

доктар філалагічных навук, прафесар

 

 

Марзалюк

Ігар Аляксандравіч

старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы, доктар гістарычных навук, прафесар

 

Голубеў

Валянцін Фёдаравіч

загадчык аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку новага часу дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар гістарычных навук

 

Ляхава

Галіна Паўлаўна

галоўны рэдактар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белкартаграфія” Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь

 

Кампанец

Людміла Уладзіміраўна

вядучы рэдактар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белкартаграфія” Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь

 

Стапановіч

Іна Віктараўна

вядучы спецыяліст аддзела галоўнага рэдактара карт тапографа-геадэзічнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белгеадэзія” Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь

 

Бародзіч

Ірына Уладзіміраўна

кансультант упраўлення геадэзіі і картаграфіі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь

 

Багамольнікава

Наталля Аляксееўна

дацэнт кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, кандыдат філалагічных навук

 

Гапоненка

Ірына Алегаўна

прафесар кафедры гісторыі беларускай мовы філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук

 

Якубук

Наталля Раманаўна

намеснік дэкана па навуковай рабоце філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна”, кандыдат філалагічных навук

 

Копач

Алег Ігаравіч

дацэнт кафедры камп’ютарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі факультэта сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук

 

Мезенка

Ганна Міхайлаўна

загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава”, доктар філалагічных навук

 

Дзятко

Дзмітрый Васільевіч

загадчык кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”, кандыдат філалагічных навук

 

Языковіч

Ларыса Уладзіміраўна

галоўны рэдактар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”»

 

Малей

Ганна Мікалаеўна

загадчык рэдакцыі літаратурнага і навуковага кантролю рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”»

 

Шур

Васіль Васільевіч

прафесар кафедры беларускай і рускай філалогіі філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, доктар філалагічных навук

 

Кавалёва

Алена Валер’еўна

загадчык кафедры англійскай мовы і методыкі выкладання замежных моў філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна, кандыдат філалагічных навук

 

Янушкевіч

Станіслаў Антонавіч

старшы выкладчык кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”, кандыдат філалагічных навук

 

Шаруха

Ігар Мікалаевіч

прафесар кафедры прыродазнаўства факультэта матэматыкі і прыродазнаўства ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова”, кандыдат педагагічных навук

 

Заруцкі

Сяргей Аляксандравіч

дацэнт кафедры турызму і краіназнаўства геаграфічнага факультэта ўстановы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”, кандыдат геаграфічных навук

 

Сучасныя прыярытэтныя напрамкі работы камісіі 

  1. стандартызацыя ўласных геаграфічных назваў на аснове прынцыпаў і падыходаў, распрацаваных Групай экспертаў ААН па геаграфічных назвах, з улікам нацыянальнай спецыфікі, традыцый і міжнароднага вопыту; 
  2. падрыхтоўка нарматыўных даведнікаў па тапаніміі шасці абласцей тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з мэтай дасягнення адзінства і стабільнасці напісання геаграфічных назваў ва ўсіх сферах дзейнасці, а таксама ў мэтах стварэння поўнага рэестра стандартызаванай нацыянальнай тапаніміі і яе перадачы спосабам транслітарацыі на лацінскую і рускую графікі;  
  3. падрыхтоўка нарматыўна-прававых дакументаў (інструкцый, кодэксаў), скіраваных на фарміраванне і рэалізацыю адзінага падыходу да напісання, найменавання і перайменавання геаграфічных аб’ектаў, на забеспячэнне статуса нарматыўнасці даведнікаў і слоўнікаў, на ажыццяўленне перадачы тапаніміі памежных краін на беларускую мову; 
  4. захаванне геаграфічных назваў як часткі нацыянальнай гістарычна-культурнай спадчыны; 
  5. аказанне практычнай дапамогі дзяржаўным і грамадскім установам і арганізацыям, асобным грамадзянам.

Вынікі працы камісіі

За перыяд дзеяння камісіі распрацавана канцэпцыя нацыянальнай праграмы па ўпарадкаванню напісання ўласных геаграфічных назваў на беларускай і рускай мовах “Стандартызацыя беларускай тапаніміі” (аўтар В.П. Лемцюгова); створана пяць нарматыўна-прававых дакументаў: “Инструкция по транслитерации географических наименований Республики Беларусь буквами латинского алфавита” (аўтары М.Ф. Віняцкі, В.П. Лемцюгова, А.І. Падлужны), “Инструкция по передаче белорусских географических наименований на русский язык” (аўтар В.П. Лемцюгова), “Тэхнічны кодэкс устаноўленай практыкі. Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову” (аўтар В.П. Лемцюгова), “Тэхнічны кодэкс устаноўленай практыкі. Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Латвійскай Рэспублікі на беларускую мову” (аўтар І.А. Гапоненка), “Тэхнічны кодэкс устаноўленай практыкі. Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову” (аўтар І.Л. Капылоў).

Падрыхтавана серыя нарматыўных даведнікаў “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь” у шасці кнігах пад кіраўніцтвам і рэдакцыяй В.П.Лемцюговай. Праца над нарматыўнымі даведнікамі планавалася, каардынавалася і кантралявалася Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь. Выдадзены пяць кніг гэтай серыі: “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. Мінская вобласць” (Мінск, 2003; аўтары: І.А. Гапоненка, І.Л. Капылоў, В.П. Лемцюгова, Г.М. Прышчэпчык, З.В. Рубцова, Г.К. Усціновіч, Н.А. Чабатар); “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. Гродзенская вобласць” (Мінск, 2004; аўтары: І.А. Гапоненка, В.П. Лемцюгова, Л.А. Янушкевіч, С.А. Янушкевіч); “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. Гомельская вобласць” (Мінск, 2006; аўтары: Н.А. Багамольнікава, І.А. Гапоненка, В.П. Лемцюгова, А.А. Станкевіч); “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. Магілёўская вобласць” (Мінск, 2007; аўтары: І.А. Гапоненка, В.П. Лемцюгова, І.М. Шаруха, Т.У. Шаруха); “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь.  Віцебская вобласць” (Мінск, 2009; аўтары: У.М. Генкін, І.Л. Капылоў, В.П. Лемцюгова). Выхад даведніка па Брэсцкай вобласці запланаваны на 2010 год.

Кожная асобная кніга даведніка змяшчае ўвесь сучасны рэестр назваў населеных пунктаў адной з шасці абласцей, якія падаюцца беларускай кірыліцай і лацінкай, а таксама рускай графікай. Напісанне назваў прыведзена ў адпаведнасць з правапіснымі нормамі беларускай і рускай літаратурнай мовы. У беларускай частцы ў назвах паказаны націск, граматычны род, множны лік, прыводзяцца парадыгмы скланення, варыянты сучасных афіцыйных назваў і назвы, якія па якіх-небудзь прычынах выйшлі з ужытку. Даведнік суправаджаецца прадмовай на беларускай і рускай мовах, алфавітнымі паказальнікамі назваў населеных пунктаў у трох графічных варыянтах.

Выдадзеныя даведнікі і нарматыўна-прававыя акты атрымалі станоўчую ацэнку ў навуковых і грамадскіх колах Рэспублікі Беларусь  і за яе межамі. На IX-ай канферэнцыі ААН па стандартызацыі геаграфічных назваў (Нью-Йорк, 21-30 жніўня 2007 года) зацверджана для міжнароднага карыстання “Инструкция по транслитерации географических наименований Республики Беларусь буквами латинского алфавита”. Групай экспертаў ААН па геаграфічных назвах і Аддзелам Усходняя Еўропа, Паўночная і Сярэдняя Азія, у склад якой уваходзіць і Рэспубліка Беларусь, ухвалены прынцыпы і метады, прымененыя беларускімі тапанімістамі пры падрыхтоўцы нарматыўных даведнікаў. Значны прагрэс у працы, якая праводзіцца па стандартызацыі беларускай тапаніміі, адзначыла старшыня Групы экспертаў ААН па геаграфічных назвах Хелен Керфут (Канада).

Рэспубліканская тапанімічная камісія наладзіла шырокія кантакты як з айчыннымі дзяржаўнымі ўстановамі і арганізацыямі, так і з замежнымі.

Найбльш цесна РТК супрацоўнічае з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь, з Дзяржфондам і РУП “Белкартаграфія”. Пачынаючы з 2001 года РТК удзельнічае ў падрыхтоўцы і выданні ўсёй беларускамоўнай картаграфічнай прадукцыі. В.П. Лемцюгова з’яўляецца сааўтарам “Нацыянальнага атласа Рэспублікі Беларусь”, ёю падрыхтаваны тапанімічны матэрыял для ўсіх карт гэтага выдання. І.Л. Капылоў і В.П. Лемцюгова падрыхтавалі матэрыял для шматлікіх карт, якія выдаюцца РУП “Белкартаграфія”. Рабочая група РТК рэгулярна ажыццяўляе рэцэнзаванне карт самага рознага прызначэння, у першую чаргу беларускамоўных карт, прызначаных для сярэдняй агульнаадукацыйнай школы (“Беларускія землі ў канцы 18 ст.”; “Асманская імперыя”; “Агульны ход Другой сусветнай вайны”; “Першая сусветная вайна”; “Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі”; “Беларусь у 20-30-я гады”; “Беларусь у другой палове 19 ст.”; “Грамадзянская вайна і знешняя інтэрвенцыя” і іншыя), кансультуе па праблемных пытаннях анамастыкі. В.ПЛемцюгова прыняла актыўны ўдзел у абмеркаванні і выпрацоўцы заканадаўчых актаў па ўстанаўленню правапісу і прымяненню геаграфічных назваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. За кансультацыямі ў пісьмовай і вуснай формах у РТК звяртаюцца: Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае дзяржаўнае аб’яднанне “Белпошта”, выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя” і іншыя выдавецтвы, рэдакцыйная калегія “Вялікага гістарычнага атласа”, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, загсы, асобныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Пасля ўступлення Рэспублікі Беларусь у Аддзел Усходняя Еўропа, Паўночная і Сярэдняя Азія Групы экспертаў ААН па геаграфічных назвах РТК падтрымлівае пастаянныя кантакты з гэтай міжнароднай структурай, у сваёй працы па стандартызацыі нацыянальнай тапаніміі кіруецца яе праграмай і рэзалюцыямі. Інтэграцыя ў міжнародныя структуры, абмен інфармацыяй па самых розных пытаннях тапаніміі – адна з асноўных мэтаў, да якіх імкнецца ў сваёй дзейнасці РТК.

----------------------------------------------------------------------------

СПРАВАЗДАЧА аб рабоце Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі за 2016 год

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы