Рэспубліканская тэрміналагiчная камiсiя пры НАН Беларусi

 Рэспубліканская тэрміналагічная камісія пры НАН Беларусі – прадаўжальнік справы, распачатай яе папярэднікамі: Навукова-тэрміналагічнай камісіяй (1921 – 1930 гг.) і Тэрміналагічнай камісіяй, створанай пад кіраўніцтвам акадэміка АН БССР М.Бірылы. Менавіта імі ў свой час былі распрацаваны навуковыя прынцыпы фарміравання беларускай тэрміналогіі, якія пакладзены ў аснову тэрмінатворчай дзейнасці ў краіне. Тэрміналагічная камісія цяпер з’яўляецца навукова-кансультацыйным органам па сістэматызацыі і ўпарадкаванні беларускай навуковай тэрміналогіі, які працуе на грамадскіх асновах пры Прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,  пастаянна кансультуе ўстановы, арганізацыі краіны па пытаннях тэрміналогіі. З запытамі самага рознага характару адносна дакладнасці ўжывання таго або іншага паняцця, тэрміна ў камісію звяртаюцца як супрацоўнікі дзяржаўных адміністрацыйных органаў, міністэрстваў і ведамстваў, так і шматлікія грамадзяне нашай краіны.   

З мэтай сістэматызацыі і ўкаранення ў практыку (у перыядычныя выданні, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, у даведачную літаратуру) навуковай і навукова-тэхнічнай тэрміналогіі на беларускай і рускай мовах члены камісіі абмяркоўваюць, рэцэнзуюць, рэкамендуюць да выдання  вучэбныя дапаможнікі, даведнікі, падрыхтаваныя супрацоўнікамі розных устаноў Рэспублікі Беларусь.  

У цяперашні час Рэспубліканская тэрміналагічная камісія працуе ў наступным складзе:

 

Лукашанец

Аляксандр Аляксандравіч

першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (старшыня камісіі)

 

Кандраценя

Ірына Уладзіміраўна

вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей філіяла Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат філалагічных навук (вучоны сакратар камісіі)

 

Дзятко

Дзмітрый Васільевіч

загадчык кафедры беларускага мовазнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”, кандыдат філалагічных навук

 

Кулак

Анатолій Іосіфавіч

дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар хімічных навук, прафесар

 

Курцова

Вераніка Мікалаеўна

загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат філалагічных навук

 

Ласкаўнёў

Аляксандр Пятровіч

акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

 

Лаўрыновіч

Наталля Валянцінаўна

старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат філалагічных навук

 

Любецкая

Кацярына Пятроўна

загадчык кафедры рускай мовы як замежнай і агульнаадукацыйных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук

 

Рашэтнікаў

Уладзімір Мікалаевіч

загадчык аддзела біяхіміі і тэхналогіі раслін  дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар біялагічных навук, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

 

Чаранкевіч

Сяргей Мікалаевіч 

загадчык кафедры біяфізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар біялагічных навук, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

 

Языковіч

Ларыса Уладзіміраўна

галоўны рэдактар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”»

 

Ялынцава

Ірына Уладзіміраўна

вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат філалагічных навук

 

Ярмоленка

Эльвіра Валер’еўна

старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат філалагічных навук

 

Арфаграфічная секцыя:

 

Прыгодзіч

Мікалай Рыгоравіч

загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук (старшыня секцыі)

 

Маракуліна

Тамара Мікалаеўна

навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (вучоны сакратар секцыі)

 

Арцямёнак

Генадзь  Антонавіч

загадчык кафедры беларускага мовазнаўства ўстановы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава”, кандыдат філалагічных навук

 

Бадзевіч

Зінаіда Іванаўна

загадчык кафедры сучаснай беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук

 

Варановіч

Валерый Леанідавіч

дацэнт кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”, кандыдат філалагічных навук

 

Іўчанкаў

Віктар Іванавіч

загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук

 

Капылоў

Ігар Лявонавіч

дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат філалагічных навук

 

Кунцэвіч

Любоў Пятроўна

вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”

 

Міцкевіч

Вольга Уладзіміраўна

вучоны сакратар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат філалагічных навук

 

Русак

Валянціна Паўлаўна

загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”

 

Уласевіч

Вікторыя Іванаўна

cтаршы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат філалагічных навук

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы