Аспірантура

набор у аспірантуру і дактарантуру Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі на 2017 год на спецыяльнасці: 10.02.01 – Беларуская мова; 10.02.03 – Славянскія мовы; 10.02.02 – Руская мова

 

План прыёму:

Спецыяльнасць

Колькасць бюджэтных месцаў

Аспірантура дзённай формы навучання

Саіскальніцтва

Дактарантура дзённай формы навучання

10.02.01 – Беларуская мова

1

1

10.02.01 – Славянскія мовы

1

10.02.02 – Руская мова

1 (мэтавае, для БрДУ)

 

Колькасць платных месцаў у аспірантуру і дактарантуру неабмежаваная.

 

У адпаведнасці з Палажэннем аб падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь прыём дакументаў у аспірантуру і дактарантуру адбываецца з 1 жніўня па 29 верасня 2017 года.

 

Прыём уступных экзаменаў па спецыяльных дысцыплінах – першая дэкада кастрычніка 2017 года.

 

 

Асобы, якія паступаюць у аспірантуру,

падаюць у прыёмную камісію навуковай установы наступныя дакументы:

  • заяву на імя кіраўніка навуковай установы (па форме);
  • асабовы лісток па ўліку кадраў (завераны на апошнім месцы працы ці вучобы);
  • аўтабіяграфію;
  • медыцынскую даведку (па форме для паступлення ў ВНУ);
  • 3 фотаздымкі памерам 4х6;
  • спіс і копіі апублікаваных навуковых работ;
  • асобы, што не маюць навуковых публікацый, падаюць рэферат па выбранай тэме ў адпаведнасці са спецыяльнасцю;
  • рэкамендацыю ўстановы вышэйшай адукацыі ці факультэта гэтай установы (для тых, хто паступае ў год заканчэння навучання ў дадзенай установе), калі няма вопыту практычнай работы па спецыяльнасці не менш, чым 2 гады;
  • копію дыплома аб вышэйшай адукацыі і копію выпіскі з заліковай ведамасці;
  • выпіску (копію) з працоўнай кніжкі (для тых, хто працуе);
  • копіі дакументаў аб здачы кандыдацкіх экзаменаў;
  • копію заяўкі арганізацыі (для асоб, накіраваных у мэтавую аспірантуру);
  • канверт са зваротным адрасам.

 

 

Асобы, якія паступаюць у дактарантуру,

падаюць у прыёмную камісію навуковай установы наступныя дакументы:

  • заяву на імя кіраўніка ўстановы (па форме);
  • асабовы лісток па ўліку кадраў (завераны на апошнім месцы працы);
  • аўтабіяграфію;
  • копію дыплома кандыдата навук;
  • копію працоўнай кніжкі або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць стаж работы па спецыяльнасці;
  • заяўку арганізацыі, для якой ажыццяўляецца падрыхтоўка кадраў;
  • спіс і копіі асноўных навуковых публікацый, якія адпавядаюць профілю мяркуемай дысертацыі, копіі матэрыялаў і (або) тэзісаў дакладаў на навуковых, навукова-практычных канферэнцыях, з’ездах, сімпозіумах і г.д.;
  • манаграфіі, матэрыялы, якія адносяцца да аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, зарэгістраваныя ў вызначаным парадку, справаздачы аб выкананых даследаваннях і распрацоўках, акты (даведкі) аб выкарыстанні вынікаў навуковых распрацовак, якія пацвярджаюць практычную рэалізацыю вынікаў навуковых даследаванняў, дакументы, якія пацвярджаюць удзел у выкананні дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў і інавацыйных праектаў па прыярытэтных напрамках навуковых даследаванняў;
  • план падрыхтоўкі дысертацыі, разлічаны на завяршэнне дысертацыі на працягу тэрміна навучання ў дактарантуры;
  • водгукі двух дактароў навук, даследаванні якіх блізкія па тэме да тэмы мяркуемай дысертацыі дактаранта (водгукі павінны ўтрымліваць ацэнку актуальнасці тэмы, абгрунтаванасці прапануемага плана падрыхтоўкі дысертацыі і магчымасці яе напісання на працягу тэрміна навучання ў дактарантуры);
  • 3 фотаздымкі памерам 4 x 6 см;
  • медыцынскую даведку;
  • копію пашпарта.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы