Па старонках “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы

Шаноўнае спадарства!

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, установа “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” запрашаюць Вас на імпрэзу “Па старонках “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.

Круглы стол «Беларуская мова і бізнес»

20 лютага 2018 года ў 14.00 у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі (адрас: вул. Сурганава, 1, корпус 2, пак. 302) адбудзецца пасяджэнне круглага стала «Беларуская мова і бізнес». На сустрэчу запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх фірм, кампаній, рэкламных агенцтваў, банкаў, Міністэрства гандлю і антыманапольнага рэгулявання і інш.

Віншуем Аляксандра Аляксандравіча Лукашанца з высокім званнем!

2 лютага 2018 года ў Палацы Незалежнасці прайшла цырымонія ўручэння дыпломаў акадэміка і члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара навук і атэстата прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам.

Кіраўнік дзяржавы ўручыў дыпломы і атэстаты больш як сарака навукоўцам, сярод якіх прадстаўнік і гуманітарнай сферы. Дыплом акадэміка НАН Беларусі атрымаў першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец.

ХРОНІКА ЗА СТУДЗЕНЬ 2018 года

Ужо ў першы месяц новага 2018 года адбылося некалькі значных навукова-асветніцкіх падзей з удзелам супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа

“Размоўная лексіка ў сучаснай беларускай мове”

Шаноўнае спадарства! Мы працягваем цыкл навукова-асветніцкіх лекцый-дыскусій, тэма наступнай сустрэчы – “Размоўная лексіка ў сучаснай беларускай мове”.

Рагачоўскія чытанні – 2016

Рагачоўскія чытанні – 2016: матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай Дню беларускага пісьменства (г. Рагачоў, 3 верасня 2016 года) / Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2016. – 146 с.

Дыпломы лаўрэатаў конкурсу Топ-10 НАН Беларусі

Граматы і падзякі супрацоўнікам інстытута

ДЫРЭКЦЫЯ ІНСТЫТУТА МОВАЗНАЎСТВА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі віншуе

 

 

ДЫРЭКЦЫЯ

ІНСТЫТУТА МОВАЗНАЎСТВА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА

Цэнтра даследаванняў беларускай культуры,
мовы і літаратуры НАН Беларусі

 

ВІНШУЕ З УЗНАГАРОДЖАННЕМ

у сувязі з Днём беларускай навукі

Жылічы на гісторыка-культурнай карце Беларусі

Жылічы на гісторыка-культурнай карце Беларусі: матэрыялы Рэспубліканскага навукова-практычнага семінара (пас. Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, 17–18 мая 2017 года) / Укладальнік Гаранін С.Л.; Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2017. – 102 с. (7,0 ул.-выд. арк.).

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы