Вобразы ў вясельнай абрадавай паэзіі беларусаў

Пасля доўгіх сакавіцкіх выходных прапануем Вам зноў далучыцца да цыклу асветніцкіх лекцый-дыскусій, якія, нагадваем, арганізаваны Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі і філіялам Дом-музей І з’езда РСДРП.

Адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская мова ў сферы sacrum: гісторыя і сучаснасць”.

21 лютага ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская мова ў сферы sacrum: гісторыя і сучаснасць”.

Сімвалічна, што праводзіўся навуковы форум у Міжнародны дзень роднай мовы. Праблемнае поле канферэнцыі закранала шмат актуальных пытанняў, звязаных са спецыфікай выкарыстання беларускай мовы ў рэлігійнай сферы як на сённяшнім этапе развіцця грамадства, так і ў мінулым.

.

Пайшла з жыцця Валянціна Пятроўна Лемцюгова

 

 

3 сакавіка 2018 г. пайшла з жыцця Валянціна Пятроўна Лемцюгова, выдатны беларускі вучоны, педагог, доктар філалагічных навук, прафесар.

Aдбылося пасяджэнне круглага стала «Беларуская мова і бізнес»

20 лютага 2018 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылося пасяджэнне круглага стала «Беларуская мова і бізнес».

Адбыўся семінар “Сусветная мовазнаўчая славістычная бібліяграфія ў інтэрнэце: прынцыпы функцыянавання і практычнае выкарыстанне ў навуковай дзейнасці”

Па старонках Гістарычнага слоўніка беларускай мовы

22 лютага 2018 года Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа супольна з літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа арганізавалі і правялі імпрэзу “Па старонках Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”, прымеркаваную да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. Мерапрыемства з’яўлялася часткай навукова-асветніцкіх лекцый-дыскусій, накіраваных на папулярызацыю навуковых дасягненняў айчыннай мовазнаўчай навукі, рэалізацыю адукацыйных  і культурна-рэкрэацыйных мэт.  

Падчас імпрэзы прагучалі выступленні акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Лукашанца, дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігара Капылова, якія ў чарговы раз падкрэслілі ролю беларускай мовы як найважнейшага культурна-нацыянальнага фактара кансалідацыі нацыі.

Як з мовай абыходзяцца тыя, хто ёй карыстаецца?

Арганізоўваючы ў рэдакцыі круглы стол з такой назвай, спецыяльна прымяркоўвалі яго па часе так, каб апублікаваць менавіта сёння, у Дзень роднай мовы. Здавалася б, усё лагічна і сімвалічна, і нават радасна было, што так яно атрымаецца. Але адзін з удзельнікаў нашай размовы, шаноўны акадэмік, на самым пачатку тут жа збіў увесь імпэт і ўзнёсласць: "Чаму мы гаворым пра праблемы беларускай мовы толькі адзін тыдзень у годзе — у канцы лютага? Чаму гэта тэма не гучыць у нас пастаянна? Ці не лагічней было б у Дзень роднай мовы абмяркоўваць праблемы моў нацыянальных меншасцяў, якія жывуць у нашай краіне, а не той, якая носіць статус дзяржаўнай?.." Што ж, паважаны суразмоўнік несумненна мае рацыю. Але ж каб выйшла так, як бачыцца ў ідэале, трэба з нечага пачынаць. Хоць бы і ў Дзень роднай мовы.

ПРАГРАМА МІЖНАРОДНАЙ НАВУКОВАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ "БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СФЕРЫ SACRUM: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ"

АНОНС

Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, заснаванае ў 2000 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная мэта гэтага свята – захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

 

У гэтай сувязі для Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі асаблівае значэнне мае навукова-практычнае забеспячэнне паспяховага функцыянавання мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, у якіх павінна выкарыстоўвацца дзяржаўная мова краіны. База для гэтага створана ў акадэмічным Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа, бо менавіта гэты інстытут забяспечвае каардынацыю і правядзенне сістэмных даследаванняў у галіне беларускага мовазнаўства.

У гэтым годзе да Дня роднай мовы ў інстытуце прымеркавана:

1. 19 лютага ў 11 гадзін у Інстытуце мовазнаўства (адрас: Сурганава 1, корпус 2, пак. 302) адбудзецца навукова-практычны семінар “Сусветная мовазнаўчая славістычная бібліяграфія ў інтэрнэце: прынцыпы функцыянавання і практычнае выкарыстанне ў навуковай дзейнасці”. Семінар прысвечаны аднаму з найважнейшых складнікаў і інструментаў дзейнасці вучоных – навуковай інфармацыі. Для ўсіх даследчыкаў славянскіх моў такім інструментам з’яўляецца “Сусветная мовазнаўчая славістычная бібліяграфія”, якая ствараецца міжнароднай супольнасцю славістаў на базе Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. З 2007 года бібліяграфія, першапачаткова кніжная, даступна ў інтэрнэце як інфармацыйна-пошукавая сістэма iSybislaw. На сённяшні дзень у ёй змешчана больш за 23 тысячы бібліяграфічных запісаў, якія ахопліваюць перыяд з 1992 г. да нашых дзён. Архітэктура гэтай сістэмы дазваляе навукоўцам не толькі атрымліваць інфармацыю пра выдадзеныя працы, але і вырашаць задачы навукова-метадалагічнага плану. Удзельнікі семінару атрымаюць метадычныя парады па практычным выкарыстанні бібліяграфічнай базы і даведаюцца пра разнастайныя пошукавыя інструменты для эфектыўнай працы з бібліяграфічнай інфармацыяй.

Запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі ВНУ, настаўнікі, навуковыя супрацоўнікі акадэмічных устаноў.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы