Публікацыі

"Як вы яхту назавяце — так яна і паплыве", або Сур'ёзная размова пра асаблівасці беларускай анамастыкі

...Калісьці даўно, калі яшчэ я паступаў ва ўніверсітэт, нас, абітурыентаў, засялілі ў студэнцкі інтэрнат на вуліцы Кастрычніцкай. Ідзем мы, маладыя-зялёныя, па Мінску, шукаем гэты інтэрнат. Раптам адна дзяўчына крычыць: "Стойце! Мы ж не туды ідзём — нам сказалі шукаць вуліцу Акцябрскую, а гэта — Кастрычніцкая!". Вядома, мы з яе трохі парагаталі, але праблема насамрэч сур'ёзная — колькі такіх вуліц, завулкаў, пасёлкаў у нашай краіне? Ды ладна мы, беларусы, яшчэ так-сяк разбяромся, а што будзе рабіць замежны госць, напрыклад, з вуліцамі Абойнай і Шпалернай?

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы