Міжнародная навуковая канферэнцыя «БЕЛАРУСКАЯ І РУСКАЯ ЛІТАРАТУРЫ: ТЫПАЛОГІЯ ЎЗАЕМАСУВЯЗЕЙ І НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭНТЫФІКАЦЫІ», 18-19 красавіка 2012 года.

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ НАВУКОВАЯ ЎСТАНОВА
«ІНСТЫТУТ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА І ЯНКІ КУПАЛЫ»


І Н Ф А Р М А Ц Ы Й Н А Е    П А В Е Д А М Л Е Н Н Е


Запрашаем прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі
«БЕЛАРУСКАЯ І РУСКАЯ ЛІТАРАТУРЫ: ТЫПАЛОГІЯ ЎЗАЕМАСУВЯЗЕЙ І НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭНТЫФІКАЦЫІ»,
якая адбудзецца 18-19 красавіка 2012 года.


Плануецца абмеркаванне наступных праблемна-тэматычных напрамкаў:
– Міфалогія і фальклор, традыцыі кніжнай культуры ўсходніх славян і беларуска-рускія літаратурныя ўзаемасувязі;
– Духоўна-філасофскія і жанрава-стылявыя традыцыі Захаду і Усходу ў беларускай і рускай літаратурах;
– Беларуская і руская літаратурная класіка: праблемы характаралогіі і самаідэнтыфікацыі;
– Нацыянальныя вобразы свету і чалавека ў беларускай і рускай літаратурах: тыпалогія мастацкай свядомасці;
– Беларуская і руская літаратуры і працэсы сусветнага культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння;
– Беларуска-рускія літаратурныя ўзаемасувязі мяжы ХХ – ХХІ стст. і авангардна-постмадэрнісцкія тэндэнцыі;
– Сучасная рускамоўная літаратура Беларусі;
– Параўнальны аналіз твораў і методыка выкладання беларускай і рускай літаратур у сярэдняй школе і ВНУ;
– Актуальныя праблемы сучаснага беларуска-рускага літаратурнага ўзаемаперакладу.
Рабочыя мовы – беларуская і руская.
    Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і матэрыялы дакладаў (у электронным і раздрукаваным на паперы экзэмпляры) просім дасылаць да 1 красавіка 2012 года на адрас: 220072  г. Мінск, вул. Сурганава 1, корп. 2,  пакой 710, аддзел узаемасувязей літаратур або на адзін з электронных адрасоў: aullit710@gmail.com або inlinasbel@tut.by.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:

    Аб’ём даклада – да 5 старонак, набраных ў рэдактары Word for Windows, захаваных у фармаце RTF праз 1 інтэрвал шрыфтам Times New Roman 14. Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, горад. Наступны радок – назва матэрыялу. Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы – старонкі. Напрыклад: [7, с. 132]. Спіс літаратуры (калі ён ёсць) даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Пасля тэксту даклада таксама падаюцца звесткі пра аўтара (прозвішча і ініцыялы поўнасцю, вучоная ступень, вучонае званне, месца працы, горад, краіна).


    Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.


    Праезд, харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў канферэнцыі за кошт камандзіруючых арганізацый. Пра неабходнасць браніравання пакоя ў гасцініцы просім паведаміць
да 20 сакавіка 2012 года.
Арганізацыйны ўзнос – 40 тысяч беларускіх рублёў.
Тэлефоны аргкамітэта: 8-017-284-28-86; 8-017-284-18-85; 8-029-260-30-50


АРГКАМІТЭТ