Беларуская мова як фактар кансалідацыі нацыі

13 ліпеня  на базе Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў прайшла нарада з удзелам намесніка Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Жаўняка, падчас якой былі абмеркаваны роля і месца даследаванняў акадэмічных вучоных-гуманітарыеў у ідэалагічнай рабоце. Падчас сустрэчы Акадэмік-сакратар Аддзялення Аляксандр Каваленя і дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў узнялі пытанні ролі беларускай мовы як фактара кансалідацыі нацыі і месца акадэмічнага мовазнаўства ў захаванні норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы і стандартызацыі навуковай тэрміналогіі.

Развіццё слоўнікавага складу беларускай мовы ў XXI стагоддзі і праблемы падрыхтоўкі новага акадэмічнага “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” ў цэнтры ўвагі кіраўніцтва НАН Беларусі і вучоных-мовазнаўцаў

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў выступіў з навуковым аналітычным дакладам "Развіццё слоўнікавага складу беларускай мовы ў XXI стагоддзі і стварэнне новага фундаментальнага “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” на пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі. У сваім выступленні ён адзначыў, што ў навейшы перыяд гісторыі ў беларускай мове адбыліся істотныя  якасныя і колькасныя трансфармацыі, характэрныя як для агульнай сістэмы нацыянальнай мовы, так і для яе асобных падсістэм, у першую чаргу, лексічнай, якая з’яўляецца найбольш успрымальнай да ўздзеяння знешніх фактараў і вылучаецца асаблівым дынамізмам. Кардынальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя пераўтварэнні, якія адбыліся ў канцы XX – пачатку XXI стст., істотна паўплывалі на лексічныя працэсы, што дазваляе разглядаць гэты перыяд як своеасаблівы этап у развіцці беларускай мовы. Пашырэнне і інтэнсіфікацыя міжнародных кантактаў, актыўнае паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу, з’яўленне новых з’яў і рэалій паслужылі прычынай актыўнага папаўнення лексічнай сістэмы беларускай мовы запазычаннямі з заходнееўрапейскіх моў, у першую чаргу, з англійскай, якая ў канцы XX ст. стала мовай глабальнай камунікацыі. Тэматычна новыя запазычанні ахопліваюць практычна ўсе сферы сучаснага жыцця. Акрамя знешніх умоў, якія садзейнічаюць запазычанню, выдзяляюцца і ўнутрымоўныя фактары, што ўплываюць на гэты працэс.

У серыі "Славістычная працы" выйшаў чарговы зборнік артыкулаў "Dynamika współczesnego słownictwa słowiańskiego w przestrzeni stylowo-funkcjonalnej"

У выдавецтве Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук у серыі "Славістычная працы" выйшаў чарговы зборнік артыкулаў 

"Dynamika współczesnego słownictwa słowiańskiego w przestrzeni stylowo-funkcjonalnej" ("Дынаміка сучаснай славянскай лексікі ў стылёва-функцыянальнай прасторы").
 
У зборнік увайшлі артыкулы навукоўцаў з Беларусі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Чэхіі.
У артыкулах разглядаюцца з'явы, працэсы і тэндэнцыі ў тэрміналогіі, словаўтварэнні, лексіцы, сучаснай камунікацыі і дыскурсе.
 

Сустрэча з намеснікам Старшыні Акадэміі навук Балгарыі Васілам Нікалавым

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі наведаў намеснік Старшыні Акадэміі навук Балгарыі, член-карэспандэнт, доктар гістарычных навук Васіл Нікалаў. У рамках рабочай сустрэчы з удзелам адміністрацыі Цэнтра, дырэкцыі Інстытута мовазнаўства, доктара Honoris Causa Сафійскага ўніверсітэта прафесара Г.А. Цыхуна, загадчыка аддзела славістыкі і тэорыі мовы Н.А. Снігіровай былі абмеркаваны найбольш актуальныя пытанні далейшага двухбаковага супрацоўніцтва з Балгарыяй у галіне навукі і культуры.

Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас на перадапошнюю сустрэчу.

Наша летняя сустрэча ў межах асветніцкіх лекцый-дыскусій,  арганізаваных Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа і філіялам Дом-музей І з’езда РСДРП, будзе прысвечана агляду лексічных працэсаў, якія адбываліся ў беларускай мове на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў.

Кардынальныя пераўтварэнні ў грамадска-палітычным, эканамічным і сацыяльным жыцці краіны паўплывалі на развіццё і функцыянаванне мовы. Гэты кароткі час з’яўляецца своеасаблівым этапам, на працягу якога адбылася вялікая колькасць моўных змен, асабліва ў сферы лексікі, што маюць некаторыя спецыфічныя рысы.

“Міждысцыплінарная метадалогія даследаванняў у сферы моўнай палітыкі (на прыкладах краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы)”

14 чэрвеня 2018 г. у 16.00 у аўд. 47 на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск, вул. К. Маркса, 31) адбудзецца воркшоп “Міждысцыплінарная метадалогія даследаванняў у сферы моўнай палітыкі (на прыкладах краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы)”. Праводзіць прафесар універсітэта Сэнт-Эндрус у Шатландыі  Томаш Камусэла (Tomasz Kamusella), аўтар шматлікіх кніг, сярод іншага, фундаментальнай “The Politics of Language and Nationalism in Modern Central Europe” (Palgrave MacMillan, 2012. xxviii + 1140 p.). Мова імпрэзы – руская.

Беларусы на Волзе

24–26 мая 2018 года ў Кастрамскім дзяржаўным універсітэце адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Дні славянскага пісьменства. Славянскія мовы і дыялекты як аснова духоўна-маральнага і грамадзянскага выхавання». Канферэнцыя была арганізавана ў адпаведнасці з планам мерапрыемстваў на 2018–2020 гг. па выкананні дагавора аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Кастрамскім дзяржаўным універсітэтам.

Выйшла кніга Аляксея Бурыкіна «“Слово о полку Игореве”. Текст, язык, автор».

У выдавецтве “Петербургское Востоковедение” выйшла кніга Аляксея Бурыкіна «“Слово о полку Игореве”. Текст, язык, автор». Выданне мае характар навуковай бомбы: у выніку шматгадовага и мнагамернага вывучэння тэксту «Слова...» пецярбургскі лінгвіст Аляксей Аляксеевіч Бурыкін прапанаваў пераканаўчую навуковую тэорыю, кім мог быць аўтар гэтага знакамітага помніка.
 
Тэорыя А.А. Бурыкіна грунтуецца на інтэрдысцыплінарных звестках; паводле іх аўтарам аказаўся не невядомы пясняр, дружыннік або летапісец, але незвычайна адораны чалавек, імя якога было вядома і раней, – дойлід, мастак, залатых спраў майстар, перакладчык з грэчаскай мовы Кузьмішча Кіянін.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы