Спачуванні калег-славістаў у сувязі са смерцю Аляксандра Антонавіча Крывіцкага

У сувязі з адыходам з жыцця Аляксандра Антонавіча Крывіцкага свае спачуванні даслалі яго калегі і сябры па сумеснай шматгадовай працы над “Агульнаславянскім лінгвістычным атласам”.

Татьяна Вендина, д.ф.н., прафесар, старшыня Міжнароднай камісіі «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа»:

С прискорбием узнала о кончине Александра Антоновича. Так жаль, что уходят такие патриархи диалектологии. Примите мои искренние соболезнования. Хочется надеяться, что его дело найдет достойных продолжателей.

 

Пайшоў з жыцця Крывіцкі Аляксандр Антонавіч

30 чэрвеня 2017 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі вучоны-мовазнавец, аўтар шматлікіх навуковых прац у галіне беларускай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі,  лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Крывіцкі Аляксандр Антонавіч. Развітанне адбудзецца 4 ліпеня 2017 года ў рытуальнай зале лечкамісіі з 12.00 да 15.00 па адрасе: Мінск, вуліца Чырвонаармейская 10.

Пра беларускую граматыку па-нямецку

29 чэрвеня 2017 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя двухтомнага выдання вядомага замежнага беларусіста Германа Бідэра Антон Луцкевіч. Беларуская граматыка. Вільня, 1916”, якая была надрукавана ў Альдэнбургскім універсітэцкім выдавецтве. Праца паўстала дзякуючы ініцыятыве выдатнага нямецкага славіста прафесара Карла Гутшмідта, які адкрыў рукапісны тэкст беларускай граматыкі Антона Луцкевіча у бібліятэцы кафедры славістыкі Гамбургскага ўніверсітэта на пачатку 1990-х гадоў ХХ ст.

Запрашаем на прэзентацыю

Заключная лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова"

28 чэрвеня (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302

адбудзецца заключная лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.

Тэма лекцыі – “Сістэма беларускіх прозвішчаў. Гісторыя, сучасны стан, праблемы ўпарадкавання”, чытае:

дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт  Ігар Лявонавіч Капылоў.

Навуковая экспедыцыя па моўныя скарбы ў Рэчыцкі раён

З 12 па 18 чэрвеня праходзіла навуковая экспедыцыя супрацоўнікаў аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі  ў Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці. У экспедыцыі ўдзельнічалі загадчык аддзела Вераніка Мікалаеўна Курцова, вядучыя навуковыя супрацоўнікі Любоў Пятроўна Кунцэвіч і Тамара Мікалаеўна Трухан, малодшыя навуковыя супрацоўнікі Ірына Уладзіміраўна Галуза і Юлія Леанідаўна Хвіланчук.

 

РЭСПУБЛІКАНСКАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ “ПАРАЎНАННЕ СІСТЭМ БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ МОЎ І ДАСЛЕДАВАННЕ АСАБЛІВАСЦЕЙ ІХ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ Ў СУЧАСНЫМ ГРАМАДСТВЕ”, 16 чэрвеня 2017 г.

16 чэрвеня 2017 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Параўнанне сістэм беларускай і рускай моў і даследаванне асаблівасцей іх функцыянавання ў сучасным грамадстве”, прысвечаная 40-годдзю аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей. На абмеркаванне быў вынесены шэраг актуальных праблем беларуска-рускага двухмоўя, супастаўляльнага даследавання лексікі, словаўтварэння, а таксама пытанні лексікаграфіі, перакладу і моўнай адукацыі ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму.

Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці

Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці: зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 19–20 студзеня 2017 г.) / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2017. – 418 с.

Параўнанне сістэм беларускай і рускай моў і даследаванне асаблівасцей іх функцыянавання ў сучасным грамадстве

Параўнанне сістэм беларускай і рускай моў і даследаванне асаблівасцей іх функцыянавання ў сучасным грамадстве: матэрыялы дакладаў Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, прысв. 40-годдзю аддзела бел.-рус. моўных сувязей (Мінск, 16 чэрвеня 2017 г.) / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; пад агул. рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2017. – 280 с.

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гістарычнае мовазнаўства ў кантэксце міждысцыплінарных даследаванняў”, 25–26 кастрычніка 2017 года.

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

Дзяржаўная навуковая ўстанова

“Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры”

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

 

Запрашаюць Вас прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Гістарычнае мовазнаўства ў кантэксце міждысцыплінарных даследаванняў”, якая адбудзецца 25–26 кастрычніка 2017 года.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы