МЕЖДУНАРОДНАЯ НАУЧНАЯ КОНФЕРЕНЦИЯ «СОВРЕМЕННЫЕ ПРОБЛЕМЫ ЛЕКСИКОГРАФИИ» Lex 2019 (15–19 мая 2019 года, г. Минск, Республика Беларусь)
“Брат і сястра: Юзаф і Антаніна Абрэмбскія – даследчыкі Беларусі”
Беларусь і Польшчу звязваюць сумесная гісторыя, блізкі менталітэт, агульная літаратурная, моўная і культурная спадчына, а таксама плённая творчасць выбітных, сусветна вядомых асоб, якія з’яўляюцца прадстаўнікамі абодвух народаў (Станіслаў Манюшка, Алаіза Ажэшка, Тадэвуш Касцюшка, Напалеон Орда, Уладзіслаў Сыракомля, Ян Чачот, Міхал Агінскі і іншыя). Прыемна адзначыць, што навуковыя кантакты паміж нашымі краінамі ў апошнія гады інтэнсіўна развіваюцца і ўмацоўваюцца. Пацвярджэннем таму з’яўляецца і Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі”, якая ўжо стала традыцыйнай, і рэгулярна праводзіцца ў Беларусі і Польшчы. У гэтым годзе канферэнцыя прайшла ў Мінску. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі грамадскае аб’яднанне “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”, філалагічны факультэт БДУ, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Польскі інстытут у Мінску. Аб трываласці нашых навуковых стасункаў сведчыць і той факт, што канферэнцыя прайшла ў 27 раз. Сімвалічна, што гэты навуковы форум адбыўся ў Год малой радзімы і быў прымеркаваны да 220-годдзя з дня нараджэння класіка сусветнай літаратуры – Адама Міцкевіча, радзімай якога была Навагрудчына.
Адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская мова ў сферы sacrum: гісторыя і сучаснасць”.
21 лютага ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская мова ў сферы sacrum: гісторыя і сучаснасць”.
Сімвалічна, што праводзіўся навуковы форум у Міжнародны дзень роднай мовы. Праблемнае поле канферэнцыі закранала шмат актуальных пытанняў, звязаных са спецыфікай выкарыстання беларускай мовы ў рэлігійнай сферы як на сённяшнім этапе развіцця грамадства, так і ў мінулым.
БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СФЕРЫ SACRUM: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа
21 лютага 2018 года
праводзяць Міжнародную навуковую канферэнцыю
БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СФЕРЫ SACRUM: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ
Праблемнае поле канферэнцыі:
– богаслужбовая практыка, асвета і пісьменства як фактары станаўлення і развіцця еўрапейскіх нацыянальных моў;
– функцыянаванне беларускай мовы ў рэлігійнай сферы жыцця сучаснага грамадства і ў літургічнай прасторы;
– гісторыя ўжывання беларускай мовы ў рэлігійнай кніжнасці і практыцы богаслужэння.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская
Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гістарычнае мовазнаўства ў кантэксце міждысцыплінарных даследаванняў”
25‑26 кастрычніка 2017 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гістарычнае мовазнаўства ў кантэксце міждысцыплінарных даследаванняў”.