Публікацыі

Беларуская лінгвістыка

-----------------------------------------------------------------------------------------------------------

ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ РУКАПІСАЎ ДЛЯ ШТОГОДНІКА «БЕЛАРУСКАЯ ЛІНГВІСТЫКА»

Лексічны атлас беларускіх народных гаворак : аналітычны агляд і даведачна-інфармацыйныя матэрыялы

Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: аналітычны агляд і даведачна-інфармацыйныя матэрыялы / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад., манаграф. раздзел і інш.: В. М. Курцова. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 537 с.

ISBN 978-985-08-3191-0.

 

«Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: аналітычныя і даведачна-інфармацыйныя матэрыялы» – гэта комплексная навукова-інтэрпрэтацыйная і даведачна-інфармацыйная праца, падрыхтаваная на аснове пяцітомнага лінгвагеаграфічнага даследавання, якое было надрукавана ў 1993–1998 гг. Яна складаецца з бібліяграфічнай часткі, матэрыялы якой прысвечаны асвятленню ролі лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у стварэнні «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (ЛАБНГ), манаграфічнага раздзела пра лексічны атлас – гісторыю яго стварэння, структуру, тыпы лінгвагеаграфічных карт і іх асаблівасці, з індэкса слоў, зафіксаваных у пяці тамах атласа, і розных даведачных матэрыялаў – спісаў карт, лексічнага апытальніка, даведачных матэрыялаў аб населеных пунктах, ці сетцы ЛАБНГ, аб правядзенні дыялекталагічных экспедыцый і інш.

Выданне робіць істотны ўклад у тэорыю і практыку лінгвагеаграфічных даследаванняў і будзе цікавым для шырокага кола лінгвістаў. Праца разлічана на даследчыкаў, выкладчыкаў усходнеславянскіх моў, славістаў, а таксама фалькларыстаў, этнографаў, аматараў роднай мовы.

Сучасныя праблемы анамастыкі: зборнік навуковых артыкулаў

Сучасныя праблемы анамастыкі : зборнік навуковых артыкулаў / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; навук. рэд. І. Л. Капылоў. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – Вып. 2. – 140 с.

Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўска і яе гісторыка-культурны кантэкст: зборнік навуковых прац

Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўска  і яе гісторыка-культурны кантэкст: зборнік навуковых прац  / Цэнтр даследаванняў беларус. культуры мовы і л-ры НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства; навук. рэд.: І.А. Сынкова, М.У.Тарэлка. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 205 с. [4] л. іл.

ISBN 978-985-08-3174-3.

Зборнік змяшчае артыкулы беларускіх навукоўцаў, прысвечаныя гісторыі і рукапіснай спадчыне татараў ВКЛ, выбітным асобам, невядомым раней пісьмовым помнікам, феноменам нематэрыяльнай культуры.

Русский язык в современном билингвальном пространстве : сб. науч. ст.

Русский язык в современном билингвальном пространстве : сб. науч. ст. / редкол.: И. В. Елынцева (науч. ред.) [и др.] ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Я. Коласа. – Минск : Беларуская навука, 2024. – 320 с.

В сборник включены материалы докладов, в которых рассматриваются актуальные вопросы современного состояния и развития русского языка, проблемы функционирования русского языка в условиях билингвизма, проблемы сопоставительных исследований русского языка с национальными языками, вопросы лексикологии и лексикографии, семантики, морфемики и словообразования и т. д., а также теоретические и практические проблемы методики преподавания русского языка в школе и вузе и вопросы обучения русскому языку как иностранному.

Рассчитан на научных работников, преподавателей, аспирантов и всех, кто интересуется проблемами в области русистики и двуязычия. 

Избранные труды по сопоставительному исследованию лексико-семантических систем близкородственных языков

Избранные труды по сопоставительному исследованию лексико-семантических систем близкородственных языков / О. Г. Ванкевич [и др.]; науч. ред.: И. В. Елынцева, О. М. Николаева ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Якуба Коласа. – Минск : Беларуская навука, 2024. – 589 с.

Книга включает избранные работы по сопоставительному исследованию семантических систем близкородственных языков, подготовленные сотрудниками отдела белорусско-русских языковых связей Института языкознания им. Якуба Коласа Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси. Статьи напечатаны в отечественных и зарубежных изданиях в период с 2011 по 2023 г.

Рекомендуется специалистам в области семасиологии, лексикологии, лексикографии, полевой теории и компаративистики.

Слоўнік беларускай мовы

Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад. В. П. Русак [і інш.] ; навук. рэд. В. П. Русак. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 915 с.
ISBN 978-985-08-3088-3
 
Найбольш поўнае акадэмічнае выданне слоўніка падрыхтавана з улікам моўнай практыкі і тых тэндэнцый, што праявіліся ў сістэме літаратурнай мовы ў першай чвэрці новага тысячагоддзя. У аснову рэестра слоўніка, які ўключае каля 150 тыс. слоў, пакладзены рэестр «Слоўніка беларускай мовы» 2012 года выдання, дапоўнены лексікай, што ўвайшла ва ўжытак у апошнія дзесяцігоддзі, а таксама лексікай, якая можа вызваць цяжкасці пры нарматыўным напісанні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў беларускай мовы, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў, журналістаў, пісьменнікаў, рэдактараў і ўсіх, хто карыстаецца беларускай мовай.

Беларуская лінгвістыка. Вып. 90

Беларуская лінгвістыка. Вып. 90 / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэдкал.: І.Л. Капылоў (гал. рэд.), В.М. Нікалаева (адк. сакратар) [і інш.]. – Мінск: Беларус. навука, 2023. –  178 с.

Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, словаўтваральным, фанетычным і марфалагічным узроўнях. Пэўнае месца займаюць артыкулы па пытаннях лексікаграфіі, семантыкі, медыятэксту, фразеалогіі, запазычвання, гісторыі беларускай мовы, а таксама беларускататарскага рукапісу XVII ст. У выпуску змешчаны матэрыялы, прысвечаныя

50-гадоваму юбілею часопіса “Беларуская лінгвістыка”, нататкі па этымалогіі і культуры мовы, хранікальная інфармацыя і рэцэнзіі на новыя навуковыя выданні.

Французска-беларускі слоўнік скарачэнняў

Французска-беларускі слоўнік скарачэнняў / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа, Мінскі дзярж. Лінгв. Ун-т ; уклад.: А.А. Завадская [і інш.] ; навук. рэд.: А.А.Завадская, Я.В. Волкава. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 416 с.

Французска-беларускі слоўнік скарачэнняў змяшчае каля 8 тыс. Скарачэнняў (больш за 11 тыс. расшыфровак). Абрэвіятуры сустракаюцца ў тэкстах рознай жанравай прыналежнасці і могуць ускладняць іх разуменне. Слоўнік закліканы дапамагчы вырашыць праблемы з дэшыфрацыяй абрэвіятур і іх адаптацыяй сродкамі беларускай мовы.

Прызначаны для шырокага кола чытачоў – навучэнцаў, студэнтаў, спецыялістаў, якія карыстаюцца французскай мовай у навучальнай, навуковай, прафесійнай дзейнасці, а таксама ў прыватным жыцці.

Алексяевіч, Г.В. Усходне- і заходнеславянскае моўнае ўзаемадзеянне ў XIV–XVII стст.

Алексяевіч, Г.В. Усходне- і заходнеславянскае моўнае ўзаемадзеянне ў XIV–XVII стст. / Г.В. Алексяевіч ; навук. рэд. М.П. Антропаў. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 281 с.

У манаграфіі даследуецца праблема ўсходне- і заходнеславянскіх моўных кантактаў, у прыватнасці ўплыў чэшскай мовы на старабеларускую, стараўкраінскую і старарускую мовы. Па выніках гісторыка-этымалагічнага аналізу было ўстаноўлена больш за 180 запазычанняў чэшскага і чэшска-польскага паходжання ва ўсходнеславянскіх мовах XIV–XVII стст. Іх пранікненне абумоўлена пашырэннем чэшскай літаратурна-пісьмовай традыцыі сярод іншых заходнеславянскіх народаў у XIV–XVI стст. Польская мова часта выступала ў ролі пасрэдніка, праз якую ўсходнеславянскімі мовамі запазычваліся чэшскія словы. Разам з тым, існавалі прамыя шляхі пранікнення багемізмаў, перадусім у старабеларускую і стараўкраінскую мовы.

Адрасуецца славістам, этымолагам, гісторыкам мовы і спецыялістам па міжславянскіх моўных сувязях.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы