Роля жанчын-вучоных у развіцці навукі і адукацыі

У Цэнтры міжнароднага супрацоўніцтва БДУ адбылася прэзентацыя зборніка “Роля жанчын-вучоных у развіцці навукі і адукацыі”, рэцэнзентамі якога выступілі дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў і дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы І.В. Саверчанка.

У зборніку змешчаны навуковыя артыкулы жанчын-вучоных і выкладчыкаў, удзельнікаў Міжнароднага форума жанчын-вучоных, які быў арганізаваны да 105-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пярвічнай арганізацыяй ГА “Беларускі саюз жанчын” БДУ (старшыня аргкамітэта – прафесар І.В. Казакова). У зборнік увайшлі артыкулы прадстаўнікоў Беларусі, Расіі, Кітая, Кыргызстана, Азербайджана, Індыі, Ірака, спецыялістаў у галіне біялогіі, дызайну, журналістыкі, культуралогіі, медыцыны, менеджменту, педагогікі, псіхалогіі, сацыялогіі, фізікі, філалогіі, філасофіі, хіміі, этналогіі. Падчас прэзентацыі выступілі  старшыня ГА “Беларускі саюз жанчын” В.А. Шпілеўская, першы прарэктар БДУ Д.М. Курловіч, старшыня ГА “Беларускі саюз жанчын” БДУ  І.В. Казакова, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства І.В. Саверчанка, дацэнт Шанхайскага політэхнічнага ўніверсітэта Ван Хуэй, дацэнт Курскага дзяржаўнага ўніверсітэта С.В. Супрага, члены праўлення Маскоўскай раённай арганізацыі БСЖ горада Мінска. У сваім выступленні І.Л. Капылоў адзначыў ролю жанчыны ў грамадстве, расказаў пра выдатных жанчын-вучоных НАН Беларусі, асобна засяродзіў увагу на жыццёвым і навуковым шляху члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Мацкевіч Юзэфы Фларыянаўны.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы