БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯЛЕКТАЛОГІЯ: МАТЭРЫЯЛЫ І ДАСЛЕДАВАННІ / Зборнік навуковых артыкулаў / Нац. акад. навук Беларусі. Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ-ры НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэд. В.М. Курцова, Л.П.Кунцэвіч. – Вып. 4. - Мінск: РУП “Выдавецкі дом “Беларус. навука”, 2016. – 403 с.
Чарговы выпуск выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы i даследаванні» з’яўляецца адрасным, ён прысвечаны 80-гадоваму юбілею вядомага беларускага дыялектолага Ф.Д.Клімчука. Значная частка прац у зборніку – гэта архіўныя лексічныя матэрыялы ca спадчыны беларускіх народных гаворак пачатку 20-х гадоў XX ст. Істотнае месца ў выданні займае падборка слоў па дыялектнай парэміялогіі. У кнізе таксама асвятляюцца некаторыя тэарэтычныя праблемы нацыянальнай дыялекталогіі. Тэксты сучаснага вясковага маўлення рэпрэзентуюць беларускую гаворку не толькі з розных рэгіёнаў Беларусі, але i з Віленшчыны. Інфармацыйна-даведачны блок матэрыялаў уключае паказальнік слоў, прынятыя для выдання скарачэнні i іншыя звесткі.
Зборнік робіць важны уклад у рэалізацыю фундаментальнага даследавання «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак» i з’яўляецца цікавым для шырокага кола лінгвістаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто займаецца родным словам.
ЗМЕСТ ВЫПУСКУ:
Прадмова
Курцова В. М. Фёдар Данілавіч Клімчук: слынны даследчык беларускіх гаворак (да 80-годдзя з дня нараджэння)
Паказальнік прац Ф. Д. Клімчука (падрыхтавала Курцова В. М)
З ЛЕКСІКІ НАРОДНЫХ ГАВОРАК
З АРХІЎНАЙ МОЎНАЙ СПАДЧЫНЫ
Галуза І. У. Склад і адметнасці выдання «Слоўнік Парыччыны» С. Некрашэвіча
Некрашэвіч Сцяпан. Слоўнік Парыччыны (падрыхтавала Галуза І. У)
Галуза І. У. Лексічныя матэрыялы Парыччыны: асаблівасці ўпарадкавання
Галуза І. У. Лексічныя матэрыялы Парыччыны
Галуза І. У. Слонімскі словазбор І. Бялькевіча: структура і змест працы
Бялькевіч І. Слоўнік Слонімскага павета (падрыхтавала Галуза І. У)
Галуза І. У. «Краёвы слоўнік Піншчыны» Язэпа Драздовіча: адметнасці пабудовы і асаблівасці сістэматызацыі матэрыялу
Драздовіч Я. Краёвы слоўнік Піншчыны (падрыхтавала Галуза І. У)
Драздовіч Я. Пінскія словазборы (падрыхтавала Галуза І. У)
Абабурка М. В. Варыянтна-сінамічныя рады дзяслоўнай лексікі ў в. Морач Клецкага раёна Мінскай вобласці
Кунцэвіч Л.П. Тлумачальны слоўнік дыялектнай лексікі (з тэкстаў, апублікаваных у «Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі. Цэнтральная зона» (Мінск, 2009)
Трухан Т. М. З гаворкі вёскі Замошша Любанскага раёна
Сіплівеня Ж. С., Бубновіч І. І. Састаўныя і складаныя мянушкі Гродзеншчыны
Трухан Т. М. Мянушкі вёскі Замошша Любанскага раёна
АНАМАСТЫКА
Бубновіч І. І. Дэндронімы Капцёўскага сельскага савета Гродзенскага раёна
Сіплівеня Ж. С. Назвы колеру і святла ў структуры мікратапонімаў Гродзенскагараёна
З АРХІЎНАЙ МОЎНАЙ СПАДЧЫНЫ
Тумаш Вітаўт. Назвы людскіх сяліб(працяг публікацыі)(падрыхтавала Аліферчык Т.)
ФРАЗЕАЛОГІЯ, ПАРЭМІЯЛОГІЯ
Даніловіч М. А. Фразеалагізмы Гродзеншчыны з кампанетам Бог
Абабурка М. В. Адметныя выслоўі ў гаворцы вёскі Морач Клецкага раёна
НАВУКОВЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ
Клімчук Ф. Д. Гаворкі Брэсцкай вобласці
лапцёнак А. М. Cінтаксічныя асаблівасці словазлучэнняў з дзеясловамі вучыць / вучыцца і пад. у тэкстах газеты «Наша Ніва»
ТЭКСТЫ З БЕЛАРУСКІХ ГАВОРАК
ГАВОРКІ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ
Клімчук Ф. Д. Гаворкі вёскі Сіманавічы Драгічынскага раёна
Лучыц-Федарэц І. І. Тэксты з вёскі Акропна Драгічынскага раёна
Хвіланчук Ю. Л. Тэксты з вёскі Моталь Іванаўскага раёна
Шумер А. М. Тэксты з гаворак Камянецкага раёна
ГАВОРКІ ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Грачыха Т. А. Тэксты з гаворак Бешанковіцкага раёна
Грачыха Т. А. Тэксты з гаворак Шумілінскага раёна
ГАВОРКІ ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Курцова В. М. Тэксты з вёскі Залессе Чачэрскага раёна
ГАВОРКІ МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Маліцкі Ю. В. Тэксты з Быхаўскага раёна
Маліцкі Ю. В. Тэксты з Бялыніцкага раёна
Галуза І. У. Тэксты з вёскі Гарадок Глускага раёна
ГАВОРКІ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Кунцэвіч Л.П. Тэксты з гаворкі з вёскі Рухава Старадарожскага раёна
Трухан Т. М. Тэксты з вёскі Замошша Любанскага раёна
ТЭКСТЫ З БЕЛАРУСКІХ ГАВОРАК СУЧАСНАГА ПАМЕЖЖА
Унуковіч Ю. І. Тэксты з гаворак Віленскага раёна
Унуковіч Ю. І. Тэксты з гаворак Кайшадорскага раёна
З АРХІЎНАЙ МОЎНАЙ СПАДЧЫНЫ
Некрашэвіч С. Узоры тэкстаў гаворак Парыччыны (падрыхтавала Галуза І. У)
НАШЫ ЮБІЛЯРЫ
Курцова В. М. Са словамі ўспамінаў пра Алену Іванаўну Чабярук
Прадметны паказальнік
Інфармацыйна-даведачныя матэрыялы