
Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў прыняў удзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Манголазнаўства ў Еўразіі 2025 – Запаветнае сказанне манголаў”, прымеркаванай да Дня нацыянальнай свабоды і аднаўлення незалежнасці Манголіі. Мэта канферэнцыі – азнаямленне з гісторыяй і культурай манголаў, абмен вопытам у сферы перакладу замежнай літаратуры на беларускую/рускую мовы. Падчас канферэнцыі Ігар Лявонавіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Манголіі ў Рэспубліцы Беларусь Батсуха Баярсайханам і саветнікам пасольства Ад’яа Гэрэлмаа і абмеркаваў перспектывы беларуска-мангольскага супрацоўніцтва ў галіне мовазнаўства.







