Рашэнне аб правядзенні ХУІ-га Міжнароднага з’езда славістаў у 2018 годзе ў Бялградзе (Сербія) прынята на Пленуме Міжнароднага камітэта славістаў 25 жніўня 2013 года ў Мінску (Беларусь).
На пасяджэнні Міжнароднага камітэта славістаў у Празе (Чэхія) 31 жніўня 2015 года абмеркавана і 3 снежня 2015 года ў Бялградзе (Сербія) на пасяджэнні Прэзідыума Міжнароднага камітэта славістаў зацверджана тэматыка ХУІ-га Міжнароднага з’езда славістаў.
Таксама на пасяджэнні Міжнароднага камітэта славістаў у Празе вызначаны і формы работы з’езда. Згодна з існуючай традыцыяй прадугледжваюцца урачыстае адкрыццё з’езда і пленарнае пасяджэнне пленарныя даклады (не больш трох), праца секцый і тэматычных блокаў па чатырох напрамках (1. Мова. 2. Літаратура, культура, фальклор. 3. Пытанні славістыкі. 4. Спецыяльныя тэмы), круглых сталоў, рабочыя пасяджэнні акрэдытаваных пры МКС камісій, прэзентацыі, а таксама кніжная выстава. Прадугледжаны таксама стэндавыя (панэльныя) даклады для маладых славістаў.