Зборная каманда Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў вярнулася з узнагародамі з Летняй спартакіяды-2017, якая прайшла 25-27 жніўня на базе дзіцячага летніка “Фатон” сярод калектываў арганізацый НАН Беларусі.
Зборная каманда Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў вярнулася з узнагародамі з Летняй спартакіяды-2017, якая прайшла 25-27 жніўня на базе дзіцячага летніка “Фатон” сярод калектываў арганізацый НАН Беларусі.
15 жніўня 2017 г. споўнілася б 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Антонавіча Крывіцкага, яго не стала 30 чэрвеня.
Выданне манаграфіі, прысвечанай гісторыі беларускай мовы, у адным з вядучых еўрапейскіх універсітэтаў, — значная падзея для беларускай навукі. Прэзентацыя двухтомнага даследавання вядомага аўстрыйскага славіста, беларусіста Германа Бідэра «Антон Луцкевіч. Беларуская граматыка. Вільня, 1916», якая пабачыла свет у Ольдэнбургскім універсітэце імя Карла фон Асецкага (Германія), адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбыўся першы выпуск навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”, якія праводзіліся на працягу трох месяцаў у рамках кластара “Міжнародная школа беларускай мовы і літаратуры”.
У сувязі з адыходам з жыцця Аляксандра Антонавіча Крывіцкага свае спачуванні даслалі яго калегі і сябры па сумеснай шматгадовай працы над “Агульнаславянскім лінгвістычным атласам”.
Татьяна Вендина, д.ф.н., прафесар, старшыня Міжнароднай камісіі «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа»:
С прискорбием узнала о кончине Александра Антоновича. Так жаль, что уходят такие патриархи диалектологии. Примите мои искренние соболезнования. Хочется надеяться, что его дело найдет достойных продолжателей.
30 чэрвеня 2017 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі вучоны-мовазнавец, аўтар шматлікіх навуковых прац у галіне беларускай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Крывіцкі Аляксандр Антонавіч. Развітанне адбудзецца 4 ліпеня 2017 года ў рытуальнай зале лечкамісіі з 12.00 да 15.00 па адрасе: Мінск, вуліца Чырвонаармейская 10.
29 чэрвеня 2017 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя двухтомнага выдання вядомага замежнага беларусіста Германа Бідэра “Антон Луцкевіч. Беларуская граматыка. Вільня, 1916”, якая была надрукавана ў Альдэнбургскім універсітэцкім выдавецтве. Праца паўстала дзякуючы ініцыятыве выдатнага нямецкага славіста прафесара Карла Гутшмідта, які адкрыў рукапісны тэкст беларускай граматыкі Антона Луцкевіча у бібліятэцы кафедры славістыкі Гамбургскага ўніверсітэта на пачатку 1990-х гадоў ХХ ст.
28 чэрвеня (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302
адбудзецца заключная лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.
Тэма лекцыі – “Сістэма беларускіх прозвішчаў. Гісторыя, сучасны стан, праблемы ўпарадкавання”, чытае:
дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Лявонавіч Капылоў.