Новы вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей “Сучасная беларуская мова. Марфеміка. Марфаналогія. Словаўтварэнне”

Навука і адукацыя

У рамках праекта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка "Сузор'е культур" 7 снежня 2017 года прайшла сустрэча дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігара Капылова з выкладчыкамі і студэнтамі ўніверсітэта, падчас якой абмярковаліся пытанні беларускай анамастыкі, тэрытарыяльнай і часавай дыферэнцыяцыі ўласных імёнаў, іх паходжанне.
 
У мерапрыемстве бралі ўдзел дэкан філалагічнага факультэта В.Д. Старычонак, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце С.А. Сычова, дацэнты кафедры беларускага мовазнаўства Н.М. Нямковіч, Т.Я. Старасценка,  В.В. Урбан і інш.,  студэнты 2,3 і 4 курсаў філалагічнага факультэта.
 
Арганізатары: Чайка Наталля Уладзіміраўна, прафесар кафедры беларускага мовазнаўства, Д.В. Дзятко, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства, І.П. Кудраватых, прафесар кафедры беларускага мовазнаўства.

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гістарычнае мовазнаўства ў кантэксце міждысцыплінарных даследаванняў”

25‑26 кастрычніка 2017 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гістарычнае мовазнаўства ў кантэксце міждысцыплінарных даследаванняў”.

Па слядах ХІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сучасныя праблемы лексікаграфіі»

ПРАГРАМА XIII МІЖНАРОДНАЙ НАВУКОВАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ "СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ЛЕКСІКАГРАФІІ" (23–24 лістапада 2017 года)

СПАМПАВАЦЬ ПРАГРАМУ XIII МІЖНАРОДНАЙ НАВУКОВАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ "СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ЛЕКСІКАГРАФІІ"

Крывіцкі А.А. Выбраныя працы

 
Крывіцкі, А А. Выбраныя працы / А. А. Крывіцкі; уклад.: I. У. Галуза [і інш.] ; навук. рэд. В. М. Курцова. - Мінск : Беларуская навука, 2017. - 676 с.
 
У зборніку змяшчаюцца выбраныя працы вядомага даследчыка гаворак беларускай мовы А. А. Крывіцкага. Пэўная колькасць публікацый прысвечана асвятленню тэарэтыч-ных праблем у галіне нацыянальнай дыялекталогіі і мовазнаўства.

XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ЛЕКСІКАГРАФІІ”

Шаноўныя калегі!

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа 23–24 лістапада 2017 г. праводзіцца сумесная з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, Інстытутам лінгвістычных даследаванняў РАН, Інстытутам славістыкі Альпен-Адрыя ўніверсітэта, Інстытутам русістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, Харкаўскім лексікаграфічным таварыствам пры Харкаўскім політэхнічным інстытуце XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сучасныя праблемы лексікаграфіі.

Праект, які прайшоў праверку часам

Бірыла М.В. Выбраныя працы

Бірыла М.В. Выбраныя працы / М.В. Бірыла; уклад.: Л.А. Ліхадзіеўская, В.П. Русак, Н.А. Чабатар; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – 542 с.

Праграма Міжнароднай навуковай канферэнцыі “ГІСТАРЫЧНАЕ МОВАЗНАЎСТВА Ў КАНТЭКСЦЕ МІЖДЫСЦЫПЛІНАРНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ” (Мінск, 25–26 кастрычніка 2017 г.)

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы