27–28 жніўня 2020 года адбылося анлайн-пасяджэнне Міжнароднага камітэта славістаў, на якім былі абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі да XVII Міжнароднага з’ездза славістаў, што адбудзецца ў 2023 годзе ў Парыжы (Францыя). На пасяджэнні МКС была абмеркавана і зацверджана тэматыка з’езда, вызначаны формы работы з’езда, квоты ўдзелу ў з’ездзе для нацыянальных дэлегацый, тэрміны падачы заявак і інш.
Традыцыйна работа з’езда будзе праходзіць у форме секцыйных пасяджэнняў, тэматычных блокаў, круглых сталоў і прэзентацый. Будзе арганізавана кніжная выстаўка славістычнай літаратуры, апублікаванай за папярэднія пяць гадоў. Таксама адбудуцца рабочыя пасяджэнні камісій, акрэдытаваных пры МКС, і пленум Міжнароднага камітэта славістаў.
Тэматыка XVII Міжнароднага з’езда славістаў
(Францыя, Парыж, 2023 г.)
На XVII Міжнародным з’ездзе славістаў у Парыжы (Францыя) у 2023 годзе будуць прадстаўлены чатыры тэматычныя секцыі:
1. Мова.
2. Літаратура, культура, фальклор.
3. Пытанні гісторыі і тэорыі славістыкі.
4. Спецыяльныя тэмы з’езда.
- МОВА.
- Параўнальна-гістарычныя і арэальныя даследаванні славянскіх моў.
- Паходжанне праславянскай мовы.
- Пытанне ўзаемадзеяння праславянскай мовы з прабалтыйскай мовай.
- Праславянская мова і яе дыялекты.
- Славянскі глотагенэз.
- Уплыў неславянскіх моў і моўных груп на развіццё славянскіх моў (славяна-германскія, славяна-італійскія, славяна-кельтскія, славяна-іранскія, славяна-цюркскія, славяна-балканскія, славяна-балтыйскія і славяна-уграфінскія моўныя адносіны ў мінулым).
- Этымалогія.
- Паходжанне праславянскай мовы.
- Гісторыя славянскіх моў.
- Развіццё славянскіх моў ва ўмовах моўнага кантакту.
- Гістарычная граматыка славянскіх моў.
- Гістарычная семантыка і лексікалогія славянскіх моў.
- Уплыў стараславянскай і царкоўнаславянскай моў на фарміраванне славянскіх літаратурных моў.
- Узаемаадносіны нацыянальных літаратурных моў і народных дыялектаў у розныя перыяды гісторыі.
- Дыялекталогія славянскіх моў.
- Славянская лінгвагеаграфія і арэалогія.
- Стан сучасных славянскіх дыялектаў.
- Гісторыя развіцця славянскіх дыялектаў.
- Дыялектная лексікаграфія і лексікалогія.
- Мова горада.
- Дыялектная інтэрферэнцыя.
- Інфармацыйныя дыялектныя фонды.
- Анамастыка.
- Анамастычная этымалогія.
- Анамастычная лексікаграфія.
- Картаграфаванне славянскай анамастычнай прасторы.
- Анамастычная кантакталогія.
- Гістарычная семантыка ўласных імён.
- Праблемы тэрміналогіі ў анамастыцы.
- Граматыка, семантыка і прагматыка сучасных славянскіх літаратурных моў.
- Фанетыка-фаналагічныя і прасадычныя характарыстыкі славянскіх моў.
- Акцэнталогія славянскіх моў.
- Словазмяненне славянскіх моў: марфалогія, структура парадыгм, склад і спосабы выражэння граматычных катэгорый.
- Словаўтварэнне славянскіх моў: марфалогія і семантыка.
- Граматычная семантыка славянскіх моў. Славянская аспекталогія.
- Фармальны і функцыянальны сінтаксіс славянскіх моў. Славянскія мовы і граматыка канструкцый.
- Прагматыка ў даследаваннях славянскіх моў.
- Дыскурсіўны аналіз тэксту.
- Тэарэтычныя і метадалагічныя аспекты вывучэння граматыкі славянскіх моў.
- Тыпалагічныя і супастаўляльныя даследаванні граматыкі славянскіх моў.
- Лексікалогія, семантыка і стылістыка сучасных славянскіх моў.
- Лексіка славянскіх моў і сістэмныя адносіны ў лексіцы.
- Лексікаграфія славянскіх моў. On-line слоўнікі славянскіх моў.
- Фразеалогія славянскіх моў.
- Лінгвістычная і функцыянальная стылістыка славянскіх моў.
- Тэарэтычныя і метадалагічныя аспекты лексічных, семантычных і стылістычных даследаванняў славянскіх моў.
- Славянскае тэрміразнаўства і тэрмінаграфія.
- Тыпалагічнае і супастаўляльнае вывучэнне лексікалогіі, семантыкі і стылістыкі сучасных славянскіх моў.
- Міждысцыплінарныя даследававанні славянскіх моў.
- Сацыялінгвістыка (моўныя сітуацыі, моўныя паводзіны ў славянскім свеце).
- Моўная палітыка.
- Нацыянальныя (славянскія) праграмы моўнай палітыкі.
- Моўная палітыка і адукацыйная палітыка Еўрасаюза і вывучэнне славянскіх моў як замежных.
- Шматмоўе.
- Славянскія мінарытарныя мовы.
- Псіха- і нейралінгвістыка.
- Лінгвакультуралогія.
- Этналінгвістыка.
- Камп’ютарная лінгвістыка.
- Корпусная лінгвістыка.
- Інтэрнэт-рэсурсы славянскіх моў.
- Стандартызацыя і норма славянскіх моў.
- Праблемы нарміравання славянскіх моў.
- Праблемы правапісу і графематыкі.
- Развіццё норм літаратурнай мовы.
- Інтэрнэт-камунікацыя і праблемы сучаснай нормы ў славянскіх мовах.
- Параўнальна-гістарычныя і арэальныя даследаванні славянскіх моў.
- ЛІТАРАТУРА, КУЛЬТУРА, ФАЛЬКЛОР.
- Міждысцыплінарныя даследаванні славянскіх літаратур.
- Тэксталагічныя даследаванні славянскіх літаратур.
- Лічбавыя тэхналогіі ў славянскім літаратуразнаўстве.
- Узаемадзеянне славянскіх літаратур з неславянскімі.
- Славянскія літаратуры і культуры ў эпоху інфармацыйных тэхналогій.
- Славянскія літаратуры і культуры ў супастаўляльнай, міжлітаратурнай і міжкультурнай перспектыве.
- Развіццё славянскага пісьменства.
- Славянскае пісьменства на розных этапах яго развіцця.
- Пісьмовая традыцыя Кірылы і Мяфодзія і яе ўспрыняцце ў славянскіх літаратурах.
- Новыя выданні помнікаў славянскага пісьменства.
- Славянскія літаратуры і Сярэднявечча.
- Паэтыка сярэдневяковай літаратуры.
- Жанры сярэдневяковай літаратуры.
- Узаемасувязі славянскіх літаратур і культур у Сярэднявеччы.
- Узаемаадносіны паміж славянскай, візантыйскай і заходнееўрапейскай кніжнасцю да новага часу.
- Гісторыя славянскіх літаратур.
- Развіццё стылістычных сістэм у славянскіх літаратурах.
- Жанры ў славянскіх літаратурах.
- Тэорыя, гісторыя верша і параўнальная славянская метрыка.
- Літаратурныя традыцыі і славянскія літаратуры сёння.
- Узаемасувязі і кантакты славянскіх літаратур і культур.
- Тэарэтычныя аспекты даследавання сучасных славянскіх літаратур.
- Пераклады славянскіх літаратур як культурны трансфер.
- Міжславянскія і славяна-неславянскія пераклады.
- Лінгвістычныя аспекты перакладу.
- Пераклады твораў антычнай, візантыйскай, іўдзея-хрысціянскай, іўдзейскай і ісламскай традыцый у славянскіх літаратурах.
- Пераклад як складнік філасофскай, рэлігійнай і палітычнай думкі славян.
- Літаратурна-гістарычныя веды, літаратурная крытыка і публіцыстыка.
- Перыёдыка ў славянскіх літаратурах і культурах: пасярэднік, паказчык змен у паэтыцы, стылі і жанравай сістэме.
- Дэкананізацыя і рэканструкцыя (нацыянальнай) гісторыі літаратуры.
- Публіцыстыка і СМІ: пытанні культурнай і літаратурнай ідэнтычнасці.
- Славянская літаратурная крытыка і яе сістэма каштоўнасцей.
- Славянскія літаратуры – рэлігія – філасофія – палітыка – культура.
- Філасофская, рэлігійная і палітычная думка славян.
- Спадчына антычнасці, візантыйскай і іўдзея-хрысціянскай традыцыі ў славянскіх літаратурах і культурах.
- Дыялог Усход – Захад у славянскіх літаратурах і культурах.
- Узаемапранікальнасць славянскіх літаратур і культур.
- Славянскія літаратуры і культурная спадчына ў ХХІ стагоддзі.
- Еўрапеізацыя/глабалізацыя і славянскія літаратуры.
- Літаратурныя і культурныя «ўтопіі» – панславізм сёння.
- Славістыка і праблемы (пост)каланіялізму ў сучасным свеце.
- Праблема бежанства/высылкі/(э)міграцыі ў славянскіх літаратурах і культурах.
- Мы і іншыя (у антрапалагічным і сацыяльным аспекце) у славянскіх літаратурах і культурах.
- Гендарныя пытанні ў славянскіх літаратурах і культурах.
- Еўрапейскія літаратурныя і культурныя парадыгмы і славянскія літаратуры і культуры.
- Літаратура славянскіх дыяспар.
- Міждысцыплінарныя даследаванні славянскіх літаратур.
- Славянскі фальклор, фалькларыстыка і міфалогія ў сусветным кантэксце.
- Славянскі фальклор і іншыя этнакультурныя традыцыі: паралелі і ўзаемадзеянне.
- Збіральнікі і даследчыкі фальклору, якія ўнеслі ўклад у славістыку.
- Міфалагічныя асновы славянскага фальклору.
- Слова і абрад.
- Агульнае і рэгіянальнае ў фальклоры.
- Тэксталогія і праблемы выдання помнікаў фальклору.
- Фальклор і літаратура.
- Сучасны фальклор і яго жанры. Постфальклор.
- Фальклор як фактар самаідэнтыфіацыі этнічных супольнасцей у іншаэтнічным асяроддзі.
- ПЫТАННІ ГІСТОРЫІ І ТЭОРЫІ СЛАВІСТЫКІ.
- Гісторыя славістыкі.
- Славістычныя школы і іх уклад у лінгвістыку, літаратуразнаўства і фальклор.
- Славістыка ў аспекце гісторыі адукацыі і педагагічных ідэй.
- Славістыка ў ХХ стагоддзі: напрамкі, супярэчнасці, канфлікты, спрэчкі і спадчына.
- Спадчына знакамітых славістаў.
- Гістарыяграфія славістыкі ў розных нацыянальных традыцыях.
- Развіццё славістычнай бібліяграфіі.
- Тэорыя і метадалогія славістыкі.
- Традыцыя і інавацыя ў метадалогіі славістыкі.
- Славістыка і новыя навуковыя парадыгмы ў гуманітарных навуках.
- Славістыка і вывучэнне культуры.
- Славістыка і міждысцыплінарнасць.
- Перспектывы славістыкі.
- Напрамкі развіцця славістыкі ў ХХІ стагоддзі.
- Славістыка і працэсы глабалізацыі.
- Славянскі свет за межамі Еўроры.
- Тэарэтыка-метадалагічныя аспекты вывучэння і выкладання славянскіх моў, літаратур і культур.
- Праблемы і перспектывы выкладання славянскіх моў, літаратур і культур.
- Напрамкі сучасных даследаванняў у галіне выкладання славянскіх моў, літаратур і культур.
- Гісторыя славістыкі.
- СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ТЭМЫ З’ЕЗДА.
4.1. Славістыка ў неславянскіх краінах.
4.2. Неславісты ў славістыцы.
Заяўкі на секцыйныя даклады і тэматычныя блокі павінны адпавядаць зацверджанай тэмытыцы. Абавязковым патрабаваннем да секцыйных дакладаў з’яўляецца выкарыстанне моўных, літаратурных, фальклорных і г.д. фактаў розных славянскіх падгруп (усходне-, заходне- і паўднёваславянскай).
Арганізацыйны камітэт XVII Міжнароднага з’езда славістаў устанавіў наступны рэгламент удзелу ў з’ездзе – адзін удзельнік мае права выступіць з толькі двума дакладамі (адзін секцыйны даклад + адзін даклад на тэматычным блоку).
Заяўкі на секцыйныя даклады падаюцца ў Беларускі камітэт славістаў у адпаведнасці з прыкладзенай формай па электроннай пошце на адрас: alukashanets@tut.by
Тэрмін падачы заявак – да 30 верасня 2021 года.
ФОРМА ЗАЯЎКІ
на секцыйны даклад на XVIІ Міжнародным з’езде славістаў
(Парыж, 2023)
1. Звесткі пра дакладчыка
Прозвішча, імя, імя па бацьку (калі ёсць):
Вучонае званне, установа:
Адрас электроннай пошты:
Паштовы адрас:
Службовы:
Дамашні:
2. Звесткі пра даклад
Шыфр тэмы (у адпаведнасці з зацверджанай МКС тэматыкай з’езда):
Назва даклада:
Анатацыя (да 500 знакаў з прабеламі):
Па ўсіх пытаннях, звязаных з падачай заявак на ўдзел у XVIІ Міжнародным з’езде славістаў, звяртацца ў Беларускі камітэт славістаў (тэл. (+375-29) 684-15-94, Аляксандр Лукашанец)
Старшыня Беларускага камітэта славістаў
Аляксандр Лукашанец