Канферэнцыі
Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
Дарагія сябры!
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа і канал «Культура» Беларускага радыё запрашаюць прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
Дыктоўка адбудзецца 21 лютага 2025 г. з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (https://www.youtube.com/@yakub-kolas-institute). Плануецца таксама прамая трансляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве просім прайсці рэгістрацыю па спасылцы:
https://forms.gle/rcndsYjES8KmtboV7
Будзем рады бачыць вас сярод удзельнікаў нашага мерапрыемства!
Тэлефон для даведак: +375 17 270-04-74,
электронная пошта: dyktouka21@gmail.com; dyktouka23@gmail.com
Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы развіцця” (да 90-годдзя з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі)
Запрашаем Вас прыняць удзел у Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі “Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы развіцця” (да 90-годдзя з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі), якая адбудзецца 18–19 сакавіка 2025 года.
II Міжнародны навуковы кангрэс «БЕЛАРУСКАЯ МОВА – ГАЛОЎНАЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ КАШТОЎНАСЦЬ НАЦЫІ І ДЗЯРЖАВЫ» (да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа), Мінск, 31 кастрычніка – 1 лістапада 2024 г.
Паважаныя калегі!
31 кастрычніка – 1 лістапада 2024 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» адбудзецца II Міжнародны навуковы кангрэс «БЕЛАРУСКАЯ МОВА – ГАЛОЎНАЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ КАШТОЎНАСЦЬ НАЦЫІ І ДЗЯРЖАВЫ» (да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа).
Неабходная інфармацыя для ўдзелу ў кангрэсе размешчана ў інфармацыйным лісце.
Запрашаем да ўдзелу!
Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сучасныя праблемы анамастыкі” (да 100-годдзя з дня нараджэння М.В. Бірылы)
Шаноўныя калегі!
13–14 верасня 2023 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” будзе праводзіцца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сучасныя праблемы анамастыкі” (да 100-годдзя з дня нараджэння М.В. Бірылы).
У рамках мерапрыемства запланавана правядзенне круглага стала «Мікалай Васільевіч Бірыла: шматграннасць асобы»
Рэгламент работы і спіс удзельнікаў апублікаваны ў праграме канферэнцыі.