СПАМПАВАЦЬ ПРАГРАМУ XIII МІЖНАРОДНАЙ НАВУКОВАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ "СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ЛЕКСІКАГРАФІІ"
Канферэнцыі
XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ЛЕКСІКАГРАФІІ”
Шаноўныя калегі!
У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа 23–24 лістапада 2017 г. праводзіцца сумесная з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, Інстытутам лінгвістычных даследаванняў РАН, Інстытутам славістыкі Альпен-Адрыя ўніверсітэта, Інстытутам русістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, Харкаўскім лексікаграфічным таварыствам пры Харкаўскім політэхнічным інстытуце XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сучасныя праблемы лексікаграфіі”.
Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гістарычнае мовазнаўства ў кантэксце міждысцыплінарных даследаванняў”, 25–26 кастрычніка 2017 года.
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
Дзяржаўная навуковая ўстанова
“Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры”
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа
Запрашаюць Вас прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Гістарычнае мовазнаўства ў кантэксце міждысцыплінарных даследаванняў”, якая адбудзецца 25–26 кастрычніка 2017 года.
РЭСПУБЛІКАНСКАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ “ПАРАЎНАННЕ СІСТЭМ БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ МОЎ І ДАСЛЕДАВАННЕ АСАБЛІВАСЦЕЙ ІХ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ Ў СУЧАСНЫМ ГРАМАДСТВЕ”, 16 чэрвеня 2017 г.
16 чэрвеня 2017 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Параўнанне сістэм беларускай і рускай моў і даследаванне асаблівасцей іх функцыянавання ў сучасным грамадстве”, прысвечаная 40-годдзю аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей. На абмеркаванне быў вынесены шэраг актуальных праблем беларуска-рускага двухмоўя, супастаўляльнага даследавання лексікі, словаўтварэння, а таксама пытанні лексікаграфіі, перакладу і моўнай адукацыі ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму.
Міжнародная навуковая канферэнцыя «БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА: АД БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА ДА СУЧАСНАСЦІ», 19–20 студзеня 2017 года
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі,
філіял «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа»
запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі
«БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА: АД БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА ДА СУЧАСНАСЦІ»,
якая адбудзецца 19–20 студзеня 2017 года
Праблемнае поле канферэнцыі:
- гісторыя станаўлення граматычнай сістэмы беларускай мовы;
- сучасны стан беларускай мовы і яе граматычная нармалізацыя;
- распрацоўка новай нарматыўнай граматыкі і стандарты моўнага нарміравання;
- навуковая і перакладчыцкая дзейнасць Б. Тарашкевіча.
Міжнародная навуковая канферэнцыя “БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКІЯ КУЛЬТУРНА-МОЎНЫЯ ЎЗАЕМААДНОСІНЫ: АД ГІСТОРЫІ ДА СУЧАСНАСЦІ”
Шаноўныя калегі!
У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа 4−5 кастрычніка 2016 г. праводзіцца сумесная з Інстытутам славістыкі ПАН Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемаадносіны: ад гісторыі да сучаснасці”
Праблематыка канферэнцыі
• Пытанні міжмоўнага арэальнага ўзаемадзеяння
• Дыялект у беларускім і польскім дыскурсе
•Беларуска-польская лексікаграфія
• Помнікі беларускай і польскай моў як крыніцы вывучэння анамастыкі
Канферэнцыі інстытута на 2016 год
- Міжнародная навуковая канферэнцыя "IV навуковыя чытанні, прысвечаныя Віктару Уладзіміравічу Мартынаву (да 50-годдзя заснавання навуковай школы фармалізаванай семантыкі)", Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, 25-26 студзеня.
- І Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, 5-6 мая.
- Міжнародная навуковая канферэнцыя "Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемадачыненні: ад гісторыі да сучаснасці", Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, 4-5 кастрычніка.
- Міжнародная навуковая канферэнцыя "Беларуса-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблемы захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы", Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, 12-13 кастрычніка.