Канферэнцыі

Канферэнцыі, якія маюць адбыцца, або адбыліся.

Да XVII Міжнароднага з’езда славістаў (Францыя, Парыж, 2023 г.)

27–28 жніўня 2020 года адбылося анлайн-пасяджэнне Міжнароднага камітэта славістаў, на якім былі абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі да XVII Міжнароднага з’ездза славістаў, што адбудзецца ў 2023 годзе ў Парыжы (Францыя). На пасяджэнні МКС была абмеркавана і зацверджана тэматыка з’езда, вызначаны формы работы з’езда, квоты ўдзелу ў з’ездзе для нацыянальных дэлегацый,  тэрміны падачы заявак і інш.

Традыцыйна работа з’езда будзе праходзіць у форме секцыйных пасяджэнняў, тэматычных блокаў, круглых сталоў і прэзентацый. Будзе арганізавана кніжная выстаўка славістычнай літаратуры, апублікаванай за папярэднія пяць гадоў. Таксама адбудуцца рабочыя пасяджэнні камісій, акрэдытаваных пры МКС, і пленум Міжнароднага камітэта славістаў.

 

Тэматыка XVII Міжнароднага з’езда славістаў

(Францыя, Парыж, 2023 г.)

МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ “ЭТНАЛІНГВІСТЫКА І ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА: ДЫЯХРАНІЧНЫ І СІНХРАНІЧНЫ АСПЕКТЫ МІЖМОЎНАГА ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ”, 18–19 лістапада 2021 г.

У філіяле “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 18–19 лістапада будзе праходзіць Міжнародная навуковая канферэнцыя “Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты міжмоўнага ўзаемадзеяння”. Па выніках канферэнцыі запланавана выданне зборніка навуковых артыкулаў і яго размяшчэнне ў базе РІНЦ (Расійскі індэкс навуковага цытавання).

Уся актуальная інфармацыя размешчана ў інфармацыйным лісце.

Запрашаем да ўдзелу!

Падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю"

26 сакавіка адбудзецца падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю". 

Месца правядзення: Прэзідыум НАН Беларусі (2-гі паверх, вялікая канферэнц-зала)
Дата правядзення: 26 сакавіка 2021 года
Час правядзення: 11.30 – 15.00
 
Праграму Конкурсу можна паглядзець у ДАЛУЧЭННІ

РЭЗАЛЮЦЫЯ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сучасныя праблемы анамастыкі”

17–18 снежня 2020 года на базе Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сучасныя праблемы анамастыкі”, прымеркаваная да 85-годдзя прафесара В. П. Лемцюговай. Арганізатарамі яе выступілі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Рэспубліканская тапанімічная камісія пры НАН Беларусі.

На канферэнцыі ў рэжыме on-line адбыліся два пленарныя пасяджэнні, працавалі чатыры секцыі (секцыя 1. Актуальныя праблемы антрапанімікі; секцыя 2. Актуальныя праблемы тапанімікі; секцыя 3. Тэарэтычныя аспекты анамастычных даследаванняў; секцыя 4.Гістарычная анамастыка. Анамастыка і праблемы міжмоўнага і міжэтнічнага ўзаемадзеяння). Прайшла прэзентацыя кнігі Юрыя Важніка “Тапанімічны космас”. На адкрыцці канферэнцыі з вітальным словам выступіў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў, які расказаў пра дасягненні беларускай анамастычнай школы, акрэсліў праблемныя пытанні анамастычных даследаванняў на сучасным этапе, адзначыў уклад у анамастычную навуку прафесара В. П. Лемцюговай.

Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння прафесара В. П. ЛЕМЦЮГОВАЙ «СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ АНАМАСТЫКІ»

Канферэнцыя "Сучасныя праблемы анамастыкі" будзе праводзіцца ў рэжыме анлайн. Жадаючыя паслухаць удзельнікаў канферэнцыі могуць напісаць на адрас anamastyka20@gmail.com,  каб атрымаць спасылку на канферэнцыю ў ZOOM.

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Актуальныя праблемы сучаснай славістыкі: час, прастора, інфармацыйныя тэхналогіі», 19 – 20 лістапада 2020 года

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы анамастыкі» (да 85-годдзя прафесара В. П. Лемцюговай), 17–18 снежня 2020 года

Праграма Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Праблемы і выклікі дзяржаўнага двухмоўя ў Беларусі і Вялікабрытаніі”

Праграма Першага міжнароднага навуковага кангрэса “Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы (да 90-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа)”

ПРАГРАМА НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ "СЛОНІМСКІЯ ЧЫТАННІ - 2019", ПРЫСВЕЧАНАЙ ДНЮ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА, 1 верасня 2019 г.

 

 

 

 

ПРАГРАМА КАНФЕРЭНЦЫІ

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы