Круглы стол “Беларуская навуковая тэрміналогія: гісторыя і сучаснасць”

26 кастрычніка 2021 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” адбудзецца круглы стол “Беларуская навуковая тэрміналогія: гісторыя і сучаснасць”, прымеркаваны да 100-годдзя Інстытута беларускай культуры.

Месца правядзення: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, 3-ці паверх, каб. 302).

Пачатак работы: 10-00

Форма правядзення: вочна-дыстанцыйная

На пасяджэнні круглага стала будуць абмеркаваны наступныя пытанні:

1. Роля Тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта ў фарміраванні беларускай навуковай тэрміналогіі

2. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі ў ХХ стагоддзі (праблемы і набыткі)

3. Сучасная беларуская батанічная тэрміналогія і народная наменклатура (да праблемы ўніфікацыі)

4. Актуальныя праблемы ўпарадкавання тэрміналагічнага апарату  школьных дысцыплін тэрміналогіі.

 

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя і жадаючыя.

 

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

Рэспубліканская тэрміналагічная камісія

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы