17 мая 2012 г. у 13,00 у інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца
Прэзентацыя выдання "Житие блаженной Евфросинии, игумении Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке"
Житие блаженной Евфросинии, игумении Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке : в 2 кн.
Житие блаженной Евфросинии, игумении Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке : в 2 кн. / науч. ред., предисл., воспр. ц.-слав. текста, пер. на рус. и белорус. яз., коммент. Э.В. Ермоленко; пер. на англ. яз. Т.В. Сальникова. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2012. – Кн. 1 : Житие блаженной Евфросинии, игумении Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке [факсим. изд.] – 32 с. ; Кн.
Беларуска-рускія літаратурныя ўзаемасувязі
У Інстытуце мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі 18 – 19 красавіка г.г. адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская і руская літаратуры: тыпалогія ўзаемасувязей і нацыянальнай ідэнтыфікацыі”. Адкрываючы мерапрыемства, дырэктар установы, член-карэспандэнт НАН Беларусі А.А. Лукашанец адзначыў, што, нягледзячы на пашырэнне новых форм прэзентацыі Слова ў сучаснай інфармацыйнай прасторы, якое стала вынікам інтэнсіўнага развіцця тэхналогій у камунікацыйнай сферы, кніга ў яе класічным разуменні па-ранейшаму адыгрывае значную ролю ў духоўным жыцці грамадства.
План прыёму ў аспірантуру ў 2012 г.
У 2012 г. Інстытут плануе прыняць для падрыхтоўкі 3-х спецыялістаў па спецыяльнасці 10.02.01 – Беларуская мова (2 асобы для ўласных патрэб і 1 для патрэб УА “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова”). Больш падрабязна глядзіце ў далучаным файле.
Прэзентацыя кнігі Тэрэзы Голуб “Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова”
11 красавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя кнігі Тэрэзы Голуб “Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова”, якая напрыканцы сакавіка выйшла ў выдавецтве “Беларуская навука”. Удзел у мерапрыемстве прынялі родныя Аркадзя Куляшова, супрацоўнікі Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі, выкладчыкі і студэнты БДУ, БДПУ, Рэспубліканскага інстытута павышэння адукацыі, архівісты, прыхільнікі таленту народнага паэта.
Прэзентацыя кнігі доктара філалагічных навук Івана Саверчанкі “Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI ― XVII стст.”
10 красавіка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі прайшлі адкрыццё выстаўкі “Творчая лабараторыя даследчыка: каштоўнасці кніжна-пісьмовай культуры” і прэзентацыя кнігі доктара філалагічных навук Івана Саверчанкі “Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI ― XVII стст.”.
Гэтая імпрэза была прымеркавана да 50-годдзя Івана Васільевіча.
Круглы стол “Праваслаўная кніжная спадчына старажытнай Беларусі як фактар умацавання духоўнасці беларускага народа”, 20 сакавіка 2012

Круглы стол “Праваслаўная кніжная спадчына старажытнай Беларусі як фактар умацавання духоўнасці Беларускага народа”, які адбыўся ў Інстытуце мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі 20 сакавіка бягучага года, быў прысвечаны абмеркаванню напрамкаў і вынікаў творчага супрацоўніцтва навукоўцаў і рэдакцыйна-выдавецкага савета Беларускага Экзархата.
Саверчанка, І.В. Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI – XVII стст. / І.В.Саверчанка. – Мінск: Беларус. Навука, 2012. – 463 с.
У манаграфіі доктара філалагічных навук Івана Саверчанкі “Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI – XVII стст.” выяўлена ўласна літаратурная і мастацка-эстэтычная каштоўнасць публіцыстычнай спадчыны выдатных майстроў мастацкага слова эпохі Рэнесанса і Барока. Упершыню раскрыта роля ў інтэлектуальным жыцці старажытнай Беларусі бліскучых пісьменнікаў-інтэлектуалаў – Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Стафана і Лаўрэнція Зізаніяў, Льва Сапега, Іпація Пацея, Лявонція Карповіча, Мялеція Сматрыцкага, Іасафата Кунцэвіча, Іосіфа Вельяміна-Руцкага, Андрээя Мужылоўскага, Афанасія Філіповіча, Сільвестра Косава, Кірылы Транквіліёна-Стаўравецкага.
Напрыканцы сакавіка ў выдавецтве “Беларуская навука” выйшла кніга Тэрэзы Голуб “Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова”. – 308 с.
Навуковы рэдактар – член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар Міхась Мушынскі. Рэцэнзенты: доктар філалагічных навук Міхась Тычына; кандыдат філалагічных навук Пятро Васючэнка.





