Анонс цыклу лекцый доктара філалагічных навук, прафесара Віктара Іванавіча Іўчанкава ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа

 

Шукаеце магчымасць паглыбіць веды пра беларускую мову і адкрыць для сябе новыя даследчыя гарызонты?

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа запрашае вас на цыкл лекцый ад заснавальніка беларускай навуковай школы дыскурснага аналізу СМІ, доктара філалагічных навук, прафесара Віктара Іванавіча Іўчанкава. 

Першая лекцыя адбудзецца 3 красавіка (чацвер) ў 14:00 па адрасе: вул. Сурганава ½, аўд. 302.

Тэма лекцыі: Беларуская стылістыка: генезіс, анталагічныя асаблівасці і сучасны стан

Удзел вучоных-мовазнаўцаў у навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная навука ў школе: сучасны стан і перспектывы развіцця"

28 сакавіка 2025 г.  дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І. Л. Капылоў, загадчык аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі А. М. Лапцёнак, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Н. В. Паляшчук прынялі ўдзел у ІХ навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная навука ў школе: сучасны стан і перспектывы развіцця”. Мерапрыемства прайшло на базе ДУА “Гімназія № 22 г. Мінска”, якая стала супрацоўнічае з Інстытутам мовазнаўства.

Круглы стол “Апошняя кніга Францыска Скарыны: да 500-годдзя выдання «Апостала»”

Загадчык адзела гісторыі беларускай мовы Н.В. Паляшчук прыняла ўдзел у круглым стале Апошняя кніга Францыска Скарыны:  да 500-годдзя выдання «Апостала»”, які адбыўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 26 сакавіка 2025 г.

ЕЎРАЗІЙСКАЯ ГУМАНІТАРНАЯ ПРАСТОРА: СТАН І ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВІЦЦЯ ФІЛАЛАГІЧНЫХ НАВУК (ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ))

Фёдар Данілавіч Клімчук – гонар і слава Драгічыншчыны: да 90-годдзя з дня нараджэння

21 сакавіка ў горадзе Драгічыне Брэсцкай вобласці ў рамках краязнаўчай канферэнцыі “Фёдар Данілавіч Клімчук – гонар роднага краю. Да 90-годдзя з дня нараджэння вучонага-лінгвіста” адбыўся круглы стол, прысвечаны ўшанаванню слыннага даследчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Фёдара Данілавіча Клімчука.

Адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы развіцця” (да 90-годдзя з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі).

18–19 сакавіка 2025 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы развіцця” (да 90-годдзя з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі).

Булыка А. М. Гістарычна-этымалагічны слоўнік іншамоўнай лексікі ў старабеларускай мове

Булыка, А. М.  Гістарычна-этымалагічны слоўнік іншамоўнай лексікі ў старабеларускай мове / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ; склад. А. М. Булыка. – Мінск : Беларуская навука, 2025. – 1078 с.

Гістарычна-этымалагічны слоўнік змяшчае лексіку, запазычаную старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовай з іншых моў або ўжываную пад іншамоўным уплывам. На базе фактычнага матэрыялу і этымалагічных меркаванняў разгледжана семантычная структура і крыніца паходжання і пранікнення кожнай лексемы, вызначана яе словаўтваральная актыўнасць на беларускай глебе. Прыведзены час першай фіксацыі кожнай іншаземнай лексічнай адзінкі і яе тагачасныя мясцовыя адпаведнікі.

ПРАГРАМА Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі «Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы развіцця» (да 90-годдзя з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі)

На ХХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы прайшла прэзентацыя навукова-папулярнай кнігі “Беларуская мова ад А да Я”

У рамках ХХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу 13 сакавіка адбылася прэзентацыя навукова-папулярнага выдання “Беларуская мова ад А да Я”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел аўтары кнігі дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І. Л. Капылоў, загадчык аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі А. М. Лапцёнак, а таксама малодшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы В. Д. Косціна, якая займалася распрацоўкай дызайну і камп’ютарнай вёрсткай кнігі. Вяла мерапрыемства загадчык рэдакцыі кніжных і перыядычных выданняў выдавецкага дома “Беларуская навука” В. М. Пручкоўская.

.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы