Сустрэча з прафесарам В.І. Іўчанкавым: вынікі другой лекцыі і запрашэнне на заключнае мерапрыемства

10 красавіка 2025 года ў Інстытуце мовазнаўства з поспехам адбылася другая лекцыя цыклу выступленняў вядомага навукоўца, доктара філалагічных навук, прафесара Віктара Іванавіча Іўчанкава. Тэма лекцыі – «Маўленчыя густы эпохі: камунікатыўныя выклікі і рызыкі» – выклікала жывы інтарэс у навуковай супольнасці. 

Сярод слухачоў былі:  

- прадстаўнікі выкладчыцкага складу БДУ, БНТУ, БДУКМ;  

- навуковыя супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;  

- магістранты і аспіранты філалагічных спецыяльнасцей.

21 красавіка 2025 года ў 12:30 адбудзецца заключная лекцыя навуковага цыклу, прысвечаная актуальнай тэме: 

«Дыскурсны аналіз СМІ ў парадыгме сучаснай лінгвістыкі». 

 

Арганізатары запрашаюць: 

- спецыялістаў у галіне медыялінгвістыкі; 

- выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей; 

- усіх, хто цікавіцца сучаснымі камунікатыўнымі практыкамі. 

 

Месца правядзення: 

г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корпус 2, аўдыторыя 302. 

 

Рэгістрацыя ўдзельнікаў па спасылцы: https://forms.gle/UqTsu2SCrpTaAxZd7
 

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы