АКАЗАННЕ ПАСЛУГ ЮРЫДЫЧНЫМ АСОБАМ:
Лінгвістычныя экспертызы і заключэнні:
-
праводзіць лінгвістычныя экспертызы толькі па запытах органаў дзяржаўнага кіравання або па пастановах суда;
- падрыхтоўка заключэнняў аб адпаведнасці пісьмовых тэкстаў граматычным, лексічным, сінтаксічным нормам сучаснай беларускай/рускай літаратурнай мовы;
- падрыхтоўка заключэнняў і рэкамендацый на запыт юрыдычных і фізічных асоб па пытаннях анамастыкі: вяртанне («рэканструкцыя») гістарычных геаграфічных назваў; мэтазгоднасць/немэтазгоднасць замены геаграфічных назваў; правільнасць перадачы беларускіх тапонімаў і антрапонімаў на рускую мову, а таксама іншамоўных тапонімаў і антрапонімаў на беларускую мову;
- падрыхтоўка адказаў на звароты грамадзян па ўстанаўленні ідэнтычнасці запісаў у дакументах.
Пераклад тэкстаў на беларускую мову і лінгвістычнае афармленне сродкаў знешняй рэкламы
- пераклад на беларускую мову заканадаўчых і нарматыўных дакументаў;
- пераклад тэкстаў, бланкаў дэкларацый, іншай дакументацыі на беларускую мову;
- афармленне па-беларуску пісьмовай інфармацыі на пунктах прыпынку і ў салонах наземнага і падземнага транспарту;
- пераклад на беларускую мову і падтрымка беларускамоўных версій сайтаў;
- дапамога ў моўным афармленні паштовай прадукцыі, экспазіцый, уваходных квіткоў у тэатры і музеі, у падрыхтоўцы тэматычных выстаў бібліятэк; рэкламных плакатаў, білбордаў і г.д.
Стварэнне інфармацыйных лінгвабанкаў:
- збор і сістэматызацыя рэгіянальнага моўнага матэрыялу;
- арганізацыя і правядзенне навукова-практычных семінараў “Рэгіён на гісторыка-культурнай карце Беларусі”;
- правядзенне конкурсаў творчых работ сярод дзяцей і дарослых на веданне лінгвістычных асаблівасцей роднага краю;
- выступленне вучоных у рэгіянальных установах адукацыі з мэтай папулярызацыі дасягненняў беларускай акадэмічнай мовазнаўчай навукі і захавання лінгвістычнай культурнай спадчыны беларускага народа.