


Горад Паставы Віцебскай вобласці ў 2026 годзе атрымаў статус культурнай сталіцы Беларусі. На працягу года на розных культурных пляцоўках горада прайшлі шматлікія цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы рознага маштабу і тэматычнай скіраванасці: фестывалі, творчыя сустрэчы, прэзентацыі, выставы і іншыя культурна-асветніцкія акцыі.
30 верасня 2026 года адбыўся круглый стол «А.Я. Міхневіч: шматграннасць таленту вучонага (да 90-годдзя з дня нараджэння)», арганізатарам якога выступіў аддзел беларуска-рускіх моўных сувязей Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Мерапрыемства прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння Арнольда Яфімавіча МІХНЕВІЧА – вядомага беларускага вучонага-лінгвіста, доктара філалагічных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, імя якога вядома шырокаму колу мовазнаўцаў не толькі нашай краіны, але і далёка па-за яе межамі.

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў прыняў удзел у творчай сустрэчы з жыхарамі Астравецкага раёна, якая адбылася на базе Астравецкай раённай бібліятэкі. У творчай сустрэчы прымалі ўдзел вядомы пісьменнік, публіцыст, тэле- і радыёвядучы, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Навум Гальпяровіч, мастак, заснавальнік і галоўны рэдактар газеты “Друг пенсионера” Анатоль Гармаза, а таксама прадстаўнікі органаў кіравання раёна, творчая інтэлігенцыя, вучні. Ігар Лявонавіч расказаў пра ўклад Н.Я. Гальпяровіча у развіццё беларускай літаратурнай мовы, падзяліўся ўражаннямі ад новай кнігі пісьменніка “Чырвоны мост”. У канцы сустрэчы І.Л. Капылоў расказаў пра “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак”, выкарыстанне яго пры падрыхтоўцы навукова-даследчых работ навучэнцамі і перадаў выданне прадстаўнікам школ Астравецкага раёна.

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа прыняў удзел у навукова-практычным семінары для настаўнікаў-філолагаў Ленінскага раёна горада Брэста. Ігар Лявонавіч пазнаёміў прадстаўнікоў педагагічнай грамадскасці Брэста з новымі навуковымі дасягненнямі Інстытута, абмеркаваў пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай навукова-даследчых работ навучэнцамі, іх удзелам у алімпіядах. Асаблівую ўвагу вучоны акцэнтаваў на праблеме скланення прозвішчаў у рускай і беларускай мовах. Падчас семінара былі таксама абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва Інстытута мовазнаўства і сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў. У канцы сустрэчы І.Л. Капылоў перадаў настаўнікам для выкарыстання ў вучэбным працэсе “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак”.

У рамках адзінага дня інфармавання 21 мая прайшла сустрэча ў гібрыдным фармаце з прымяненнем сістэм відэаканферэнцсувязі прадстаўнікоў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа з работнікамі РУПЭ “Белтэлекам”. (здымак 1, з залай)
Дырэктар інстытута Ігар Капылоў і вядучы навуковы супрацоўнік Аксана Ванкевіч расказалі шырокай аўдыторыі пра лінгвістычны статус ненарматыўнай лексікі, яе вытокі у рускай і беларускай мовах, функцыі ў камунікатыўным акце; акрэслілі небяспечныя наступствы брыдкаслоўя ў публічнай сферы і прапанавалі пэўныя меры па ліквідацыі так званага “сацыяльнага віруса” ў беларускім грамадстве. (здымак 2, прэзідыум)

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа прайшло пасяджэнне, прысвечанае адзінаму дню інфармавання. У час пасяджэння да супрацоўнікаў была даведзена інфармацыя пра стан і перспектывы развіцця турыстычнай галіны ў Рэспубліцы Беларусь.

На базе Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа 14–15 мая адбылася ІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Еўразійская гуманітарная прастора: стан і перспектывы развіцця гуманітарных навук». У вочнай і дыстанцыйнай форме было заслухана больш за 70 дакладаў удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Кыргызстана, Казахстана, Узбекістана і Турцыі.

14–15 мая 2026 года маладыя вучоныя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Марына Глушыцкая і Алена Путрыч прынялі ўдзел у Рэспубліканскай школе маладых вучоных «Навука – выбар будучыні», арганізаванай Універсітэтам НАН Беларусі сумесна з Саветам маладых вучоных НАН Беларусі.