
У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася творчая сустрэча маладых вучоных з беларускім пісьменнікам, журналістам, радыё- і тэлевядучым, заслужаным дзеячам Рэспублікі Беларусь Навумам Гальпяровічам.

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася творчая сустрэча маладых вучоных з беларускім пісьменнікам, журналістам, радыё- і тэлевядучым, заслужаным дзеячам Рэспублікі Беларусь Навумам Гальпяровічам.

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове прайшла 20 лютага 2026 г. на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі. Далучыцца да яе можна было ў анлайн-фармаце на юцюб-канале Інстытута мовазнаўства, а таксама на канале «Культура» Беларускага радыё.

17 лютага 2026 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшло інтэлектуальнае спаборніцтва “У свеце родных слоў”. У гэтым мерапрыемстве, прымеркаваным да Міжнароднага дня роднай мовы, прынялі ўдзел вучні 10 класаў гімназіі № 25 імя Рымы Шаршнёвай г. Мінска (каманда “Аматары”) і студэнты 3 курса Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (каманда “Акадэмія”).

17 лютага 2026 года адбылася сустрэча супрацоўнікаў сектара камп’ютарнай лінгвістыкі з маладымі вучонымі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і прадстаўнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі. Тэмай сустрэчы сталі сучасныя распрацоўкі сектара і магчымасці іх выкарыстання ў навуковай і адукацыйнай дзейнасці.

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася сустрэча з навучэнцамі ваенна-патрыятычнага клуба Гімназіі №3 горада Салігорска. У сустрэчы прынялі ўдзел дырэктар Інстытута Ігар Лявонавіч Капылоў, кіраўнік па ваенна- патрыятычным выхаванні гімназіі № 3 г. Салігорска Зялінская Вікторыя Уладзіміраўна, намеснік начальніка Салігорскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Хоцька Дзмітрый Юр'евіч. І.Л. Капылоў расказаў аб асноўных напрамках дзейнасці Інстытута мовазнаўства, прадэманстраваў выданні акадэмічных вучоных-мовазнаўцаў, расказаў аб ролі гісторыі, мовы, культуры ў патрыятычным выхаванні моладзі.
Дарагія сябры!
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі і канал «Культура» Беларускага радыё запрашаюць прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
Дыктоўка адбудзецца 20 лютага 2026 г. з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (https://www.youtube.com/@yakub-kolas-institute). Плануецца таксама прамая трансляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве просім прайсці рэгістрацыю па спасылцы:
https://forms.gle/YFbPYXAr7D8nq2peA
Будзем рады бачыць вас сярод удзельнікаў нашага мерапрыемства!
Тэлефон для даведак: +375 17 270-04-74,
электронная пошта: dyktouka21@gmail.com; dyktouka23@gmail.com

На базе Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа прайшла нарада па пытаннях супрацоўніцтва вучоных-гуманітарыяў з Пастаўскім раёнам Віцебскай вобласці. У нарадзе прынялі ўдзел дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры В.М. Папко, дырэктар Інстытута гісторыі В.А. Лакіза, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў, намеснік старшыні Пастаўскага райвыканкама С.У. Чымбург, старшыня Савета дэпутатаў Пастаўскага раёна Ю.М. Кісялёў, вучоны сакратар Інстытута гісторыі А.Б. Доўнар, настаўнік, краязнавец, паэт І.М. Пракаповіч. Падчас нарады былі абмеркаваны пытанні стварэння “Кнігі працоўнай славы Пастаўскага раёна”, распрацоўкі канцэпцыі музея ў Палацы Тызенгаўза, развіцця турызму ў рэгіёне.


У Цэнтры міжнароднага супрацоўніцтва БДУ адбылася прэзентацыя зборніка “Роля жанчын-вучоных у развіцці навукі і адукацыі”, рэцэнзентамі якога выступілі дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў і дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы І.В. Саверчанка.

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў па запрашэнні Ваўкавыскага райвыканкама прыняў удзел у навукова-практычным семінары “НАН Беларусі – школе”. У семінары ўдзельнічалі настаўнікі гісторыі, беларускай мовы і літаратуры, навучэнцы сярэдніх агульнаадукацыйных школ раёна.