«ВУЧОНЫ ПАЗНАЕ ЛЮБУЮ ПРАБЛЕМУ І СФАРМУЛЮЕ ДАСЛЕДЧУЮ ТЭМУ»

Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 20 лютага 2025 г. адбылася творчая сустрэча вучоных-мовазнаўцаў з вучнямі ДУА «Сярэдняя школа № 140 г. Мінска», ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна» і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Арганізацыя дыялогу з моладдзю пра родную мову як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры прайшла пад дэвізам «Вучоны пазнае любую праблему і сфармулюе даследчую тэму».

Падчас сустрэчы загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы доктар філал. навук В. П. Русак пазнаёміла прысутных з новымі выданнямі («Слоўнік беларускай мовы», «Граматычны слоўнік дзеяслова», «Граматычны слоўнік назоўніка»), якія выйшлі з друку ў 2024 годзе ў выдавецтве «Беларуская навука».

А таксама падкрэсліла, што акадэмічныя лінгвісты аператыўна зрэагавалі на запатрабаванні часу і прапануюць носьбітам мовы кадыфікацыйныя працы, якія грунтуюцца на ўстойлівых правілах і адначасова ўлічваюць найноўшыя моўныя тэндэнцыі і з’явы. Лаканічнасць, дакладнасць і сістэмнасць памет, якія прыменены ў лексікаграфічных даведніках, значна дапамогуць зацікаўленым карыстальнікам больш свядома засвоіць правапісныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

У дыялогу сустрэчы прагучалі тэматычныя кампазіцыі, прысвечаныя роднай мове, уласныя вершы маладых аўтараў і любімыя творы класікаў беларускай літаратуры. Канцэртнае аддзяленне пачала цудоўная чытачка Кацярына Паплёўка вучаніца ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна», якая прысвяціла сваё выступленне сучасным і будучым вучоным, прачытаўшы вядомы твор з аднайменнай назвай «Вучоны».

А яшчэ мы хораша разам спявалі…

 

Вучні і настаўніца ДУА «Сярэдняя школа № 140 г. Мінска

Перад прысутнымі выступіла загадчык кафедры беларускай і замежнай філалогіі БДУКМ А. М. Пісарэнка, якая расказала пра асноўныя напрамкі дзейнасці ўдзельнікаў паэтычнага гуртка «БУКет» і прачытала ўласныя вершы.

Сваю меладраму
У мілую драму…
Збірай рэчы,
Заплечнік –
За плечы!
Чакае Віцебск!
Чакае

Малая радзіма –
І ты там,
У цэлым
Сусвеце А·ДЗІ·НЫ…
Незваротнае
Шчасце юнацтва,
Не змагу зноў
З табою спаткацца…

 

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў далі майстар-клас рэжысёрскага і акцёрскага  ўмення  даносіць да слухачоў самыя разнастайныя глыбокія пачуцці самыя разнастайныя глыбокія пачуцці.

 

Удзельнікам сустрэчы падарылі новую кнігу “Беларуская мова ад А да Я”, у якой у папулярнай форме даюцца звесткі пра важныя этапы развіцця нацыянальнай мовы, яе адметныя рысы, знакавыя пісьмовыя помнікі, сучасныя слоўнікі і электронныя рэсурсы.

Завяршылася сустрэча цікавай экскурсіяй па залах навуковай экспазіцыі старажытнабеларускай культуры.

Больш здымкаў: https://veroni.wfolio.pro/disk/20-02-2025-vuchony-paznae-lyubuyu-prablemu-i-sfarmulyue-dasledchuyu-temu-xxhp67

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы