17–18 снежня 2020 года на базе Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сучасныя праблемы анамастыкі”, прымеркаваная да 85-годдзя прафесара В. П. Лемцюговай. Арганізатарамі яе выступілі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Рэспубліканская тапанімічная камісія пры НАН Беларусі.
На канферэнцыі ў рэжыме on-line адбыліся два пленарныя пасяджэнні, працавалі чатыры секцыі (секцыя 1. Актуальныя праблемы антрапанімікі; секцыя 2. Актуальныя праблемы тапанімікі; секцыя 3. Тэарэтычныя аспекты анамастычных даследаванняў; секцыя 4.Гістарычная анамастыка. Анамастыка і праблемы міжмоўнага і міжэтнічнага ўзаемадзеяння). Прайшла прэзентацыя кнігі Юрыя Важніка “Тапанімічны космас”. На адкрыцці канферэнцыі з вітальным словам выступіў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў, які расказаў пра дасягненні беларускай анамастычнай школы, акрэсліў праблемныя пытанні анамастычных даследаванняў на сучасным этапе, адзначыў уклад у анамастычную навуку прафесара В. П. Лемцюговай.
Падчас канферэнцыі было абмеркавана шырокае кола праблемных пытанняў:
- анамастыкон і нацыянальная культура;
- тэорыя і метадалогія анамастычных даследаванняў;
- анамастычная прастора мастацкага тэксту;
- актуальныя пытанні даследавання рэгіянальнай анамастыкі;
- праблемы вывучэння і стандартызацыі ўласных геаграфічных назваў;
- праблемы даследавання і ўпарадкавання нацыянальнай антрапаніміі;
- анамастычная тэрміналогія;
- анамастычная лексікаграфія;
- пытанні гістарычнага і гісторыка-этымалагічнага вывучэння ўласных імён;
- уласнае імя ў сацыякультурнай прасторы.
У розных формах у рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел 63 чалавекі, з іх 39 замежных навукоўцаў. Сярод удзельнікаў канферэнцыі былі прадстаўнікі навуковых арганізацый і ВНУ Беларусі, Балгарыі, Літвы, Расіі, Славакіі, Польшчы, Узбекістана, Украіны:
- Адэскі нацыянальны ўніверсітэт імя І. І. Мечнікава (Украіна);
- Арзамаскі філіял Ніжагародскага ўніверсітэта імя М. І. Лабачэўскага (Расія);
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Беларусь);
- Валгаградскі дзяржаўны сацыяльна-педагагічны ўніверсітэт (Расія);
- Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (Беларусь);
- Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (Беларусь);
- Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт (Расія);
- Вільнюскі ўніверсітэт (Літва);
- Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (Беларусь);
- Запарожскі нацыянальны ўніверсітэт (Украіна);
- Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Беларусь);
- Інстытут мовазнаўства імя А. А. Патабні Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (Украіна).
- Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Беларусь);
- Інстытут мовы, літаратуры і гісторыі Карэльскага навуковага цэнтра Расійскай акадэміі навук (Расія);
- Інстытут украінскай мовы Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (Украіна);
- Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франка;
- Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна (Беларусь);
- Наўгародскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Яраслава Мудрага (Расія);
- Тэрмезскі дзяржаўны ўніверсітэт (Узбекістан);
- Украінскі моўна-інфармацыйны фонд Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (Украіна);
- Універсітэт імя Мацея Бела ў Банскай Быстрыцы (Славакія);
- Універсітэт Казіміра Вялікага ў Быдгашчы (Польшча).
- Універсітэт у Беластоку (Польшча);
- Універсітэт у Плоўдзіве (Балгарыя);
- Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Гнацюка (Украіна);
- Чарнавіцкі нацыянальны ўніверсітэт імя Юрыя Фядзьковіча (Украіна).
Па выніках канферэнцыі падрыхтаваны і здадзены ў выдавецтва “Беларуская навука” зборнік навуковых артыкулаў.
На закрыцці канферэнцыі былі падведзены вынікі яе работы. Выступіў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І. Л. Капылоў, кіраўнікі секцый.
Прынята рэзалюцыя Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сучасныя праблемы анамастыкі”.
Канферэнцыя вырашыла:
- Адзначыць высокі навукова-тэарэтычны і методыка-практычны ўзровень дакладаў усіх удзельнікаў канферэнцыі.
- Выказаць падзяку дырэктару Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І. Л. Капылову, загадчыку аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі А. М. Лапцёнак, супрацоўнікам аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі, аргкамітэту за выдатную арганізацыю канферэнцыі.
- Рэкамендаваць усім удзельнікам Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сучасныя праблемы анамастыкі” сваёй навукова-даследчай дзейнасцю спрыяць распаўсюджванню анамастычных ведаў: публікаваць навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы, аказваць дапамогу ў правядзенні навукова-даследчай работы па анамастычнай праблематыцы вучнямі і студэнтамі, прымаць актыўны ўдзел у краязнаўчай рабоце, папулярызаваць дасягненні сучаснай анамастыкі ў СМІ.
- Падтрымліваць цесную сувязь паміж анамастычнымі цэнтрамі ўсіх славянскіх краін і актыўна абменьвацца інфармацыяй аб навукова-практычных мерапрыемствах і публікацыямі ў галіне анамастыкі.
- Прасіць удзельнікаў канферэнцыі падрыхтаваць інфармацыю аб канферэнцыі для беларускіх і замежных СМІ.
- Змясціць на сайце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (http://www.iml.basnet.by/) электронную версію манаграфіі В. П. Лемцюговай “Восточнославянская ойконимия апеллятивного происхождения» (1983 г.).
- Правесці другую Міжнародную навуковую канферэнцыю “Сучасныя праблемы анамастыкі” 12–13 мая 2022 года ў Мінску.
Прынята 18 снежня 2020 года.