Круглы стол “100 гадоў беларускай нацыянальнай лексікаграфіі: ад Інбелкульта да сучаснасці”

20 кастрычніка 2021 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” адбудзецца круглы стол 100 гадоў беларускай нацыянальнай лексікаграфіі: ад Інбелкульта да сучаснасці, прымеркаваны да 100-годдзя Інстытута беларускай культуры.

Месца правядзення: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, 3-ці паверх, каб. 302).

Пачатак работы: 15.00

Форма правядзення: вочна-дыстанцыйная

Падчас мерапрыемства плануецца абмеркаваць наступныя пытанні:

  • Сцяпан Некрашэвіч як кіраўнік Слоўнікавай камісіі Інстытута беларускай культуры і яе дзейнасць па стварэнні “Слоўніка жывой беларускай мовы”;
  • роля краязнаўчых арганізацый у лексікаграфічнай рабоце на пачатку 20 стагоддзя;
  • пераемнасць паміж слоўнікавымі выданнямі Інбелкульта і сучаснымі працамі ў галіне беларускай лексікаграфіі.

Запрашаем усіх зацікаўленых і жадаючых!

 

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы