Паважаныя калегі!
31 кастрычніка – 1 лістапада 2024 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» адбудзецца II Міжнародны навуковы кангрэс «БЕЛАРУСКАЯ МОВА – ГАЛОЎНАЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ КАШТОЎНАСЦЬ НАЦЫІ І ДЗЯРЖАВЫ» (да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа).
Неабходная інфармацыя для ўдзелу ў кангрэсе размешчана ў інфармацыйным лісце.
Запрашаем да ўдзелу!