Супрацоўніцтва з гімназіяй №22 г. Мінска

29 сакавіка 2024 г. дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Лявонавіч Капылоў і загадчык сектара камп'ютарнай лінгвістыкі Кошчанка Уладзімір Аляксандравіч прынялі ўдзел ў  VIII навукова-практычнай канферэнцыі "Філалагічная навука ў школе: сучасны стан і перспектывы развіцця", што адбылася ў ДУА “Гімназія № 22 г. Мінска”. Вучоныя выступілі з пленарным дакладам "Электронныя моўныя рэсурсы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ў дапамогу настаўніку".

 
Настаўнікі даведаліся пра такія электронныя рэсурсы, як Беларускі N-корпус, Біблійны корпус, Слоўнік Насовіча, Граматычная база беларускай мовы, Фанетычны канвертар і сінтэз маўлення, Праверка правапісу, Моўная даведка. Усе згаданыя рэсурсы могуць істотна аптымізаваць працу настаўніка і зрабіць яе больш эфектыўнай.
 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы