Конкурс навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю…»

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, рэдакцыя навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» і канал «Культура» Беларускага радыё абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю…». Конкурс прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы і скіраваны на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў. Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты 1–2 курсаў ВНУ.

Конкурс праводзіцца з 1 снежня да 21 лютага 2026 года ў два этапы.

Прыём работ пачынаецца з дня апублікавання Палажэння аб Конкурсе і завяршаецца 1 лютага 2026 года.

Экспертыза і ацэнка конкурсных работ, вызначэнне лаўрэатаў – з 2 да 21 лютага 2026 года.

На конкурс прымаюцца работы, падрыхтаваныя ў межах наступных тэматычных кірункаў:

  • Беларуская мова ў XXI стагоддзі;
  • Беларуская мова сярод моў свету / Роднае слова ў дыялогу моў і культур;
  • Мова беларускіх старадрукаў і рукапісаў;
  • Сучасныя лексічныя працэсы ў беларускай мове;
  • Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі;
  • Узаемадзеянне моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму;
  • Уласнае імя ў лінгвакультуралагічным аспекце;
  • Дыялектная моўная адзінка і кантэкст.

Навукова-даследчыя работы на конкурс абавязкова дасылаюцца як у папяровым, так і ў электронным выглядзе:

  • на адрас: вул. Сурганава, 1, корп. 2, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь. Неабходна зрабіць пазнаку на канверце: «На конкурс»;
  • на электронны адрас: rs-konkurs@yandex.by.

Урачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў адбудзецца падчас правядзення тыдня роднай мовы ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ў перыяд з 16 па 21 лютага.

Больш падрабязна пра ўмовы правядзення конкурсу чытайце ў палажэнні на сайтах Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (http://www.iml.basnet.by/) або  часопіса (www.rod-slova.by).

 

Запрашаем юных знаўцаў роднага слова да ўдзелу!

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы