Інтэрактыўныя заняткі “Напісанае застаецца: мова выданняў Францыска Скарыны”

21 лютага 2022 года ў Міжнародны дзень роднай мовы старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Перавалава Наталля Юр’еўна правяла інтэрактыўныя заняткі “Напісанае застаецца: мова выданняў Францыска Скарыны” ў дзіцячай бібліятэцы № 2 г. Мінска. Вучні 4 “Б” класа сярэдняй школы № 73 г. Мінска падчас заняткаў даведаліся пра гісторыю ўзнікнення кнігі і кнігадрукавання, пазнаёміліся з факсімільным выданнем Бібліі Францыска Скарыны, паспрабавалі чытаць і пісаць на старабеларускай мове. З вялікай цікавасцю ўсе прысутныя азнаёміліся з рукапісным помнікам старабеларускага пісьменства 16 ст. “Арыстоцелевы вароты”, параўналі яго з друкаванымі выданнямі Францыска Скарыны.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы