Навукова-практычны семінар для настаўнікаў беларускамоўных агульнаадукацыйных устаноў Мінскай вобласці

У межах дагавора аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі на базе Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа 2 чэрвеня адбыўся навукова-практычны семінар. На сустрэчу з супрацоўнікамі Інстытута былі запрошаны настаўнікі беларускамоўных агульнаадукацыйных устаноў Мінскай вобласці. Дырэктар Інстытута І.Л. Капылоў пазнаёміў прысутных з асноўнымі напрамкамі навуковых даследаванняў, выніковымі фундаментальнымі выданнямі, якія сведчаць пра высокі ўзровень развіцця лінгвістычнай навукі і з’яўляюцца грунтоўнай матэрыяльнай базай для паспяховага ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ў краіне на дзяржаўнай беларускй мове. Настаўнікам быў прадстаўлены шэраг лексікаграфічных даведнікаў, падрыхтаваных у аддзеле беларуска-рускіх моўных сувязей, пераважна загадчыкам І.У. Ялынцавай, адрасаваных непасрэдна школьнікам. На семінары былі абмеркаваны таксама асобныя аспекты захавання тэрміналагічнай дысцыпліны ў навучальных дапаможніках.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы