Даклад «Мера і мяранская мова: вынікі рэканструкцыі да пачатку XXI стагоддзя»

28 ліпеня 2022 года ў філіяле «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі з дакладам «Мера і мяранская мова: вынікі рэканструкцыі да пачатку XXI стагоддзя» (на рускай мове) выступіў адзін з найбуйнейшых фінаўграведаў Еўропы, член-карэспандэнт РАН, доктар гістарычных навук, прафесар У. У. Напольскіх.

Мера — фіна-ўгорскае племя, якое ў 1-м тысячагоддзі нашай эры жыло ў Волга-Окскім міжрэччы. Цэнтральным горадам племені, як мяркуецца, з'яўляўся Растоў Яраслаўскай вобласці. На мяжы 1—2-га тысячагоддзяў нашай эры мера была асімілявана ўсходнімі славянамі. Мяранская мова на сённяшні дзень лічыцца страчанай, але ёсць падставы адносіць яе да фіна-ўгорскіх. Шляхам аналізу тапонімаў Верхняга Паволжа была зроблена спроба акрэсліць тэрыторыю рассялення меры і нават вылучыць колішнія дыялекты мяранскай мовы, што і знайшло адлюстраванне ў дакладзе У. У. Напольскіх.

Запіс выступлення даступны на YouTube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа:

 

 

Фота: Міхаіл Захараў, https://milliard.tatar/

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы