Лекцыя «Беларуская стылістыка»: падводзім вынікі і запрашаем на наступныя сустрэчы

3 красавіка 2025 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася лекцыя прафесара Віктара Іванавіча Іўчанкава, прысвечаная генезісу, анталагічным асаблівасцям і сучаснаму стану беларускай стылістыкі. 

Дзякуй, што былі з намі!

Зацікаўленыя вочы і актыўнасць падчас лекцыі сведчаць пра тое, што мы сапраўды засумавалі па такім фармаце! Па жывых сустрэчах, дзе: 

- кожнае слова знаходзіць водгук, 

- кожная думка працягваецца ў дыскусіі, 

- а навуковае пазнанне ператвараецца ў сумесную творчасць. 

Для тых, хто не трапіў, – запіс лекцыі даступны па спасылцы:

https://www.instagram.com/reel/DH-9HStNlPC/?igsh=Mm11bTJlOXQyejc2

Што нас чакае далей?

10 красавіка 2025, 14:00

Тэма: Маўленчыя густы эпохі: камунікатыўныя выклікі і рызыкі

Месца: вул. Сурганава, 1, корп. 2, аўд. 302 

Не прапусціце магчымасць паглыбіць веды!

Рэгіструйцеся ўжо сёння!

https://forms.gle/3hXxyYANjDscVcor8

Да сустрэчы на наступнай лекцыі!

Фота В. Д. Косцінай

Больш здымкаў: https://veroni.wfolio.pro/disk/03-04-2025-bel-stylistyka-genezis-antalagichnyya-asablivastsi-i-suchasny-stan-6nxcg5

 

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы