У рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Беларускай Праваслаўнай Царквой у выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла ў свет навукова-папулярнае выданне «Митрополит Филарет (Вахромеев): к 90-летию со дня рождения», укладальнікам якога з'яўляецца вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, доктар філалгічных навук, дацэнт Наталля Васільеўна Якавенка.
Выданне падрыхтавана па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама пры кансультатыўнай падтрымцы БПЦ, на аснове матэрыялаў архіва Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, сямейнага архіва Вахрамеевых і раней апублікаваных выданняў пра мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).
Адкрывае кнігу ўступнае слова мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у якім, у прыватнасці, гаворыцца: «На страницах этого издания мы видим дорогого владыку не в привычных строчках биографии великого человека, а через призму восприятия тех людей, с которыми он встречался, которые его знали и любили, с которыми он делился своим духовным и интеллектуальным опытом.
Полагаю, – піша мітрапаліт Веніямін, – что данный формат очень подходит современному читателю, поскольку таким образом перед нами предстает яркий образ не просто религиозного и общественного деятеля, но живого человека с его верой в Господа, любовью к людям, житейской мудростью и добрым юмором».
Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў.
Фота sb.by, church.by.