На філалагічным факультэце БДУ прайшлі Рэспубліканскія навуковыя чытанні памяці прафесара Леаніда Іванавіча Бурака (да 90-годдзя з дня нараджэння). У чытаннях прыняў удзел дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў, які выступіў з дакладам “Роля прафесара Л.І. Бурака ў падрыхтоўцы фундаментальных выданняў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі”. І.Л. Капылоў расказаў пра перыяд навучання Л.І. Бурака ў аспірантуры Інстытута, асобна спыніўся на ролі прафесара Л.І. Бурака ў падрыхтоўцы такіх акадэмічных выданняў як “Курс сучаснай беларускай мовы: Сінтаксіс” (1959), “Граматыка беларускай мовы. Т. 1: Марфалогія” (1962), “Граматыка беларускай мовы. Т. 2: Сінтаксіс” (1966), “Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне” (1987).