Невядомыя старонкі гісторыі і таямніцы тапанімікі: што абмяркуюць на “Лідскіх чытаннях-2025”

Што абмяркуюць на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Лідскія чытанні – 2025» у рамках Дня беларускага пісьменства ў Лідзе, расказаў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.

Паводле слоў дырэктара інстытута, рэспубліканская канферэнцыя, прысвечаная святкаванню Дня беларускага пісьменства, — традыцыйнае мерапрыемства, якое праводзіцца з моманту яго заснавання.

«Правядзенне падобных канферэнцый мае выключнае значэнне. Па-першае, іх тэматыка заўсёды звязаная з месцам правядзення свята. І гэта дазваляе, з аднаго боку, больш уважліва разгледзець многія рэгіянальныя праблемы, звязаныя з гістарычным мінулым і сучасным жыццём. З другога боку — мясцовая супольнасць атрымлівае магчымасць даведацца больш пра гісторыю свайго краю і яго слаўных сыноў, пазнаёміцца з сучаснымі дасягненнямі беларускай навукі і культуры», — адзначыў ён.

Чытаць далей >>>

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы