Роля Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ў навуковым забеспячэнні функцыянавання беларуска-рускага двухмоўя у Рэспубліцы Беларусь

У адпаведнасці з запрашэннем Генеральнага сакратара Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў–удзельніц СНД дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа  І.Л. Капылоў прыняў удзел у другой Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Русский язык – основа интеграционного диалога в регионе СНГ», якая праводзілася Міжпарламенцкай Асамблеяй дзяржаў-удзельніц СНД у Санкт-Пецярбургу.

Ігар Лявонавіч выступіў з дакладам на тэму “Роль Института языкознания имени Якуба Коласа в научном обеспечении функционирования белорусско-русского двуязычия в Республике Беларусь”, у якім расказаў пра нарматыўныя прававыя дакументы, што рэгулююць функцыянаванне двухмоўя ў дзяржаве, вынікі сацыялінгвістычных даследаванняў у Рэспубліцы Беларусь, што праводзіліся ў розныя перыяды, а таксама пра падрыхтаваныя ў Інстытуце манаграфіі, прысвечаныя пытанням беларуска-рускага супастаўляльнага мовазнаўства, перакладныя лексікаграфічныя даведнікі, паралельныя корпусы тэкстаў (беларуска-рускі, руска-беларускі). І.Л. Капылоў прэзентаваў «Русско-белорусский системный семантический словарь», у якім паказаны міжмоўныя суадносіны рускіх і беларускіх лексічных адпаведнікаў на аснове агульнай семантычнай прыкметы. Дырэктар Інстытута правёў перагаворы з вучонымі Інстытута лінгвістычных даследаванняў РАН аб стварэнні міжнароднага навуковага калектыву для выканання сумеснага беларуска-расійскага праекта “Лингвистический ландшафт русско-белорусского пограничья: современное состояние и динамика развития (гомельско-западнобрянский регион)”. У выніку сустрэчы з расійскімі калегамі быў заключаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Інстытутам лінгвістычных даследаванняў РАН і Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. І.Л. Капылоў даў інтэрв’ю аб навуковым забеспячэнні функцыянавання беларускай і рускай моў ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму Беларусі тэлеканалу “БелРос”.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы