“Размоўная лексіка ў сучаснай беларускай мове”

Шаноўнае спадарства! Мы працягваем цыкл навукова-асветніцкіх лекцый-дыскусій, тэма наступнай сустрэчы – “Размоўная лексіка ў сучаснай беларускай мове”.

На лекцыі вы даведаецеся, чым адрозніваецца слэнг і жаргон, што такое інвектыўныя і абсцэнныя словы і якія дакументы абмяжоўваюць іх публічнае ўжыванне. Наноў адкрыеце для сябе багацце размоўных беларускіх слоў, якія існуюць для апісання побытавых з’яў, пачуццяў, найменняў аб’ектаў і працэсаў з розных грамадскіх сфер.

Падчас сустрэчы будзе расказана, як адаптуюцца размоўныя словы з рускай, англійскай і іншых моў, якім шляхам вяртаецца дыялектнае маўленне ў актыўны ўжытак і як фарміруецца сучаснае моладзевае кантактаванне па-беларуску. Вы пачуеце, якім чынам размоўны стыль мяняе моўнае напаўненне друкаваных і аўдыявізуальных сродкаў масавай інфармацыі, літаратурных твораў і нават тэатральных пастановак.

Дакладчыкі: Ганчарэнка Кацярына Дзмітрыеўна (старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дактарант) і Марозава Анастасія Андрэеўна (малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі).

Запрашаем актыўна далучыцца да дыскусіі, задаваць выступоўцам пытанні  альбо распавесці пра ўласныя назіранні і выказаць свае думкі.

Чакаем вас 8 лютага а 18.30.

УВАГА! Запісацца на лекцыю можна па тэлефоне +375 17 290-68-47 (Андрэй), альбо даслаць заяўку на адрас электроннай пошты domusmuseum@gmail.com

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы