Круглы стол “Моўная культура як спосаб фарміравання духоўна-маральнай асобы ў сучасным грамадстве”

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Саюз пісьменнікаў Беларусі” правёў круглы стол на тэму “Моўная культура як спосаб фарміравання духоўна-маральнай асобы ў сучасным грамадстве”. Падчас круглага стала асноўная ўвага ўдзялялася важнай сацыяльнай праблеме – злоўжыванню ненарматыўнай лексікай. Удзельнікі круглага стала расказалі пра ролю мовы і моўнай культуры ў станаўленні свядомасці чалавека, акрэслілі месца стылістычна зніжанай лексікі ў пісьмовых помніках XIV–XVIII стст., а таксама ў тэкстах XIX ст., адзначылі ролю мастацкай літаратуры ў фарміраванні духоўна-маральных арыенціраў грамадства, абмеркавалі пытанні ўключэння абсцэннай лексікі ў слоўнікі. У круглым стале прынялі ўдзел пісьменнікі, вучоныя Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, выкладчыкі і студэнты, настаўнікі і вучні, навучэнцы каледжа, прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы. Матэрыял па выніках круглага стала будзе апублікаваны ў газеце “Літаратура і мастацтва”.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы