Віншуем Ганну Віктараўну Алексяевіч з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата філалагічных навук!

6 кастрычніка Прэзідыумам ВАК зацверджана рашэнне Савета па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата філалагічных навук малодшаму навуковаму супрацоўніку сектара этналінгвістыкі і фальклору ГАННЕ ВІКТАРАЎНЕ АЛЕКСЯЕВІЧ.

Тэма дысертацыйнага даследавання – “Чэшская моўная традыцыя ў Беларусі: старабеларускі перыяд”. Навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт М.П. Антропаў.

Калегі віншуюць Ганну Віктараўну і жадаюць плёну і творчага натхнення!

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы