Навука і адукацыя

У рамках праекта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка "Сузор'е культур" 7 снежня 2017 года прайшла сустрэча дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігара Капылова з выкладчыкамі і студэнтамі ўніверсітэта, падчас якой абмярковаліся пытанні беларускай анамастыкі, тэрытарыяльнай і часавай дыферэнцыяцыі ўласных імёнаў, іх паходжанне.
 
У мерапрыемстве бралі ўдзел дэкан філалагічнага факультэта В.Д. Старычонак, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце С.А. Сычова, дацэнты кафедры беларускага мовазнаўства Н.М. Нямковіч, Т.Я. Старасценка,  В.В. Урбан і інш.,  студэнты 2,3 і 4 курсаў філалагічнага факультэта.
 
Арганізатары: Чайка Наталля Уладзіміраўна, прафесар кафедры беларускага мовазнаўства, Д.В. Дзятко, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства, І.П. Кудраватых, прафесар кафедры беларускага мовазнаўства.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы