Рашэннем Савета па абароне дысертацый Д 01.42.03 пры дзяржаўнай навуковай установе “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” ад 29 верасня 2017 г. (пратакол № 4) Голубевай Вікторыі Канстанцінаўне прысуджана вучоная ступень кандыдата філалагічных навук.
Дырэкцыя Інстытута мовазнаўства, калегі і сябры шчыра віншуюць Вікторыю Канстанцінаўну з атрыманнем дыплома кандыдата навук і жадаюць яшчэ маладому, але разам з тым глыбокаму і сур’ёзнаму даследчыку новых навуковых адкрыццяў і поўнай рэалізацыі патэнцыялу.